Марыян Габарык | ||
---|---|---|
Рост | 185 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | скрайні нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 14 лютага 1982 (42 гады) | |
Месца нараджэньня | Трэнчын, Чэхаславаччына | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Славаччына | |
Драфт НХЛ | 3, 2000 Мінэсота Ўайлд | |
Гульнявая кар’ера | 1998—2021 |
Ма́рыян Га́барык (па-славацку: Marián Gáborík; нарадзіўся 14 лютага 1982 году, Трэнчын, Чэхаславаччына) — колішні славацкі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Славаччыны. Выступаў на пазыцыі правага нападніка. Кар’еру распачаў на радзіме ў клюбе «Дукла» з роднага гораду. У 2000 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 3 нумарам клюбам «Мінэсота Ўайлд», пасьля Рыка Дып’етра і Дэні Гітлі. У заакіянскім клюбе правёў наступныя 8 сэзонаў. У 2009 годзе перабраўся ў «Нью-Ёрк Рэйнджарз». 13 чэрвеня 2014 году разам з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, першага ў сваёй кар’еры. На чэмпіянатах сьвету за нацыянальную зборную Славаччыны выступаў з 2001 году. На рахунку гульца таксама маецца ўдзел ў Алімпійскіх гульнях 2006 і 2010 гадоў.
«Дукла»:
«Лос-Анджэлес Кінгс»: