Марыё дэ Андрадэ

Марыё дэ Андрадэ
Mário de Andrade
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Mário Sobral
Нарадзіўся 9 кастрычніка, 1893
Сан-Паўлу, Бразылія
Памёр 25 лютага, 1945
Сан-Паўлу, Бразылія
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, музыка
Кірунак бразыльскі мадэрнізм
Мова партугальская[2]
Узнагароды

Марыё дэ Андрадэ (па-партугальску: Mário de Andrade, 9 кастрычніка 1893, Сан-Паўлу, Бразылія25 лютага 1945, Сан-Паўлу, Бразылія) — бразыльскі паэт, пісьменьнік, музыкавед, мастацтвазнавец, крытык і фатограф.

Адзін з заснавальнікаў бразыльскага мадэрнізму, ён фактычна стварыў сучасную бразыльскую паэзію сваёй публікацыяй «Paulicéia Desvairada» у 1922 годзе. У 1922 годзе арганізаваў разам з мастаком Эміліяну ды Калваканці Тыдзень сучаснага мастацтва ў Сан-Паўлу. Зьяўляўся чальцом авангарднай групы Пяцёра (Тарсыла ду Амарал, Аніта Малфаці, Освалд дэ Андрадэ, Мэноці дэль Пік'я). Марыё дэ Андрадэ аказаў велізарны ўплыў на бразыльскую літаратуру ў XX і XXI стагодзьдзях, ён быў піянэрам у вобласьці этнамузыкалёгіі, аказаўшы свой уплыў далёка па-за межамі Бразыліі.

У ягоны гонар названа найбуйнейшая публічная бібліятэка Сан-Паўлу. Пра асабістае жыцьцё Марыё практычна нічога не вядома. Існуюць здагадкі, што ён мог быць гомасэксуалам[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Марыё дэ Андрадэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў