Мар’ямпаль | |||||
лет. Marijampolė | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1667 | ||||
Горад з: | 1750, 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Мар’ямпальскі | ||||
Плошча: | 21 км² | ||||
Вышыня: | 86 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 36 628 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1744,19 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 68001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°33′24″ пн. ш. 23°21′16″ у. д. / 54.55667° пн. ш. 23.35444° у. д.Каардынаты: 54°33′24″ пн. ш. 23°21′16″ у. д. / 54.55667° пн. ш. 23.35444° у. д. | ||||
Мар’ямпаль | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.marijampole.lt/ |
Мар’я́мпаль (лет. Marijampolė) — горад у Летуве, на рацэ Шашупе. Адміністрацыйны цэнтар Мар’ямпальскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 36 628 чалавек (сёмы колькасьцю насельніцтва у краіне). Знаходзіцца за 231 км ад Клайпеды, за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад граніцы з Польшчай і Расеяй.
Мар’ямпаль — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі цэнтрам афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Судовія».
Упершыню Мар’япаль упамінаецца ў 1667 годзе, калі тут дзейнічаў касьцёл. У 1717 годзе ў вёсцы збудавалі сядзібу старосты прэнскага графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў у Мар’ямпаль манахаў ордэну марыянаў, якія заснавалі тут свой касьцёл і кляштар. 23 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў паселішчу Магдэбурскае права.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Мар’ямпаль апынуўся ў складзе Прусіі. Па перамозе Напалеона над Прусіяй места ў 1807—1815 гадох уваходзіла ў склад Польскага каралеўства.
У газэце «Kurier Warszawski(pl)» ад 9 лістапада 1872 году жыхар Мар’ямпалю засьведчыў, што летувісаў у гэтым месьце называюць жмогусамі. Апроч таго, ён зьвяртаў увагу на прагу жмогусаў усякім спосабам вывучыць сваіх сыноў на ксяндзоў; адзначаў арыгінальны галаўны ўбор ў дзяўчат, падобны на расейскі какошнік; у характары жмогусаў вылучаў хітрасьць і што выраз «kytras żmogus» («хітры жмогус») стаў у іх сынонімам добрага і мудрага, а таксама помсьлівасьць; зьвяртаў увагу на тое, што жмогусы маюць вялікую прывязанасьць да сваёй мовы і вельмі часта ня ведаюць ніякай іншай[1].
У часы Летувіскай ССР назву Мар’ямпалю зьмянілі на Капсукас у гонар летувіскага камуніста Вінкаса Міцкявічуса-Капсукаса. Гістарычную назву вярнулі ў 1989 годзе.