Славутасьць | |
Краіна | Расея |
Горад | Масква |
Каардынаты | 55°45′6″ пн. ш. 37°37′4″ у. д. / 55.75167° пн. ш. 37.61778° у. д.Каардынаты: 55°45′6″ пн. ш. 37°37′4″ у. д. / 55.75167° пн. ш. 37.61778° у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка |
Аўтар праекту | Арыстоцель Ф’ёраванці[d], Aloisio da Milano[d], Palace of Facets[d] і Pietro Antonio Solari[d] |
Дата заснаваньня | 1485 |
Будаваньне | 1485—1495 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сайт | kreml.ru (анг.) (рас.) (кіт.) |
Маскоўскі Крэмль | |
Маскоўскі Крэмль на Вікісховішчы |
Маскоўскі крэмль (па-расейску: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадзка-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расейскай сталіцы, месцазнаходжаньне Прэзыдэнта Расейске Фэдэрацыі. Разьмешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзеньні ў яе ракі Нягліннай. У пляне Крэмль — няправільны трыкутнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сьцяна зьвернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага саду, усходняя — да Чырвонай плошчы.
Існыя сьцены і вежы былі пабудаваныя ў 1485—1495. Агульная працягласьць сьценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У пляне сьцены ўтвараюць сабою няправільны трыкутнік.
Уздоўж сьценаў месьціцца 20 вежаў. 3 вежы, якія стаяць у кутох трыкутніка, маюць круглае сечыва, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.
Большасьць вежаў збудаваная ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагодзьдзя. З агульнага ансамблю вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагодзьдзя была перабудаваная ў гатычным стылі.