Матэо Ковачыч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 траўня 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 177 см[4] | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 2013—2015 2015—2019 2018—2019 2019—2023 2023— |
Дынама Загрэб Інтэрнацыянале Рэал Мадрыд → Чэлсі (арэнда) Чэлсі Манчэстэр Сіці |
43 (6) 80 (5) 73 (1) 32 (0) 110 (4) 41 (4) |
Зборныя | ||
2013— | Харватыя | 108 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Матэ́о Ко́вачыч (па-харвацку: Mateo Kovačić; нарадзіўся 6 траўня 1994 году, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы і часьцяком выконвае ролю плэймэйкера.
Займацца футболам Матэо пачаў у акадэміі аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клюбы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювэнтус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Загрэб і Матэо далучыўся да клюбу «Дынама».
Дэбютаваў у прафэсіцйным футболе малады хлапец у матчы супраць клюбу «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 году. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу зь лікам 6:0, а Матэо забіў чацьверты гол сваёй каманды. Да канца сэзону Матэо згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сэзон паўабаронца стаў гульцом асноўнага складу.
31 студзеня 2013 году Ковачыч перайшоў у мілянскі «Інтэрнацыянале»[5]. Матэо ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Вэсьлі Снэйдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» гулец дэбютаваў у Сэрыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсэк’еля Скелёта.
У сакавіку 2013 году Матэо быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сэрбіі і Ўэйлзу[6]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Сэрбіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.
«Дынама»:
«Рэал»:
«Чэлсі»:
«Манчэстэр Сіці»: