Матэо Рэтэгі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 красавіка 1999[1][2] (25 гадоў) | |
Рост | 1,86 м | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аталянта | |
Нумар | 32 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019— 2019—2020 2020—2021 2022—2023 2023—2024 2024— |
Бока Хуніёрс → Эстудыянтэс (арэнда) → Тальерэс (арэнда) → Тыгрэ (арэнда) Джэноа Аталянта |
1 (0) 21 (4) 49 (7) 51 (31) 29 (7) 13 (12) |
Зборныя | ||
2023— | Італія | 18 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Матэ́о Рэтэ́гі (па-гішпанску: Mateo Retegui; нар. 29 красавіка 1999 году) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Рэтэгі ёсьць сынам колішняга гульца па хакеі на траве Карляса Рэтэгі, які абараняў колеры Аргентыны. Мае мянушку «тыгра»[3].
Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у складзе «Бокі Хуніёрс»[4][5]. Упершыню ён быў запрошаны ў галоўную каманду клюбу трэнэрам Гільермам Барасам Скелётам падчас сэзону 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў 17 лістапада 2018 году, калі ў канцы матчу супраць «Патраната» зьявіўся на пляцоўцы. У наступным выпраўляўся ў арэнды ў шэраг клюбаў. У лютым 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Тыгрэ»[6], у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргентыны 2022 году.
26 ліпеня 2023 году Рэтэгі склаў дамову з італьянскім клюбам «Джэноа» на пяць гадоў[7]. Клюб, які толькі вярнуўся ў Сэрыю А выдаткаваў на куплю гульца 15 млн эўра. 11 жніўня 2023 году футбаліст паклаў на свой рахунак першы гол у кашулі генуэзцаў, адзначыўшыся голам ў кубкавым матчы супраць клюбу «Модэна». 8 жніўня 2024 году Рэтэгі перайшоў у «Аталянту» ў выніку пагадненьня на суму 28 мільёнаў эўра[8].