Махмуд II

Махмуд II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 ліпеня 1785(1785-07-20)[1][2],
Памёр 1 ліпеня 1839(1839-07-01)[2] (53 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Абдул-Мэджыд I[d], Абдул-Азіз[d], Адыле Султан[d], Саліха Султан[d], Атые Султан[d] і Міхрымах Султан[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Бэзмялем Валідэ Султан[d], Пэртэўніял Султан[d], Ашубіджан Кадын Эфэндзі[d], Хаш’яр Кадын Эфэндзі[d] і Hacıye Pertevpiyale Nevfidan Kadın[d]
Бацька Абдул-Хамід I
Маці Накшыдыл Султан[d]
Подпіс Выява аўтографу

Махмуд II (па-асманску: محمود ثانى) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1808 году па сваю сьмерць у 1839 годзе.

Панаваньне Махмуда адметнае шырокай адміністрацыйнай, вайсковай і фіскальнай рэформамі, якую ён распачаў, у выніку чаго быў прыняты Дэкрэт аб рэарганізацыі, які, потым, працягваўся ягонымі сынамі Абдул-Мэджыдам I і Абдул-Азізам. Дзякуючы рэформам і паводле аналёгіі са зьменамі, якія адбываліся ў краіне, Махмуда часьцяком клічуць Пятром I Турэччыны[3]. Ягоныя рэформы прадугледжвалі расфармаваньне кансэрватыўнага корпусу янычараў у 1826 годзе, што ліквідавала сур’ёзную перашкоду для прасоўваньня наступных рэформаў у імпэрыі, а таксама рэформаў ягоных пераемнікаў. Махмудавы рэформы характарызаваліся палітычнымі і сацыяльнымі зьменамі, якія ў канчатковым выніку прывялі да нараджэньня сучаснай Турэцкай Рэспублікі[4].

Акрамя таго, за часам кіраваньня Махмуда былі зьдзейсьнены шэраг нацыянальных паўстаньняў у Сэрбіі і Грэцыі, якія на той момант знаходзіліся пад уладай асманскага султану. Гэтыя паўстаньні прывялі да значных стратаў імпэрыі і стварэньня незалежнай Грэцыі.

Паводле агульнае характарыстыцы Асманская імпэрыя за часам Махмуда характарызавалася выяўленьнем вялікай цікавасьці да вэстэрнізацыі краіны, якая мела месца ў стварэньні падобных інстытутаў, зьмены палацавага парадку, паўсядзённага жыцьця, адзеньня, музыцы і многіх іншыя абласьцёў, якія зазначылі радыкальную рэформу[5].

  1. ^ а б в Mahmud II. // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б в г д е Brozović D., Ladan T. Mahmud II. // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  3. ^ Eugene Rogan (4 October 2002). «Outside In: Marginality in the Modern Middle East». I. B. Tauris. — С. 15. — ISBN 978-1-86064-698-0.
  4. ^ Karpat, H. Kemal (1959). «Turkey's Politics: The Transition to a Multi-Party System». Princeton University Press. ISBN 978-0-691-62623-9.
  5. ^ Necdet Sakaoğlu (2007). «Bu Mülkün Kadın Sultanları». Beyoğlu, İstanbul: Oğlak Yayıncılık ve Reklamcılık. — С. 387. — ISBN 978-9-753-29299-3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Махмуд IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў