Мацьковічы | |
польск. Maćkowicze | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1616 |
Мясцовая назва: | Maćkovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мельнік |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-307 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′33.96″ пн. ш. 22°56′36.85″ у. д. / 52.3761° пн. ш. 22.9435694° у. д.Каардынаты: 52°22′33.96″ пн. ш. 22°56′36.85″ у. д. / 52.3761° пн. ш. 22.9435694° у. д. |
Мацьковічы на мапе Польшчы ![]() ![]() Мацьковічы | |
![]() |
Мацько́вічы (па-польску: Maćkowicze, па-падляску: Maćkóvičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Стацыі[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Вёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Аксютычы, Альховічы, Гамоты і Паўловічы)[3]. У міжваенны пэрыяд Мацьковічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 31 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. У 1995 г. была тут пабудаваная царква ў гонар сьв. Кірыла і Мятодага (прыналежыць да парафіі ў Мельніку)[5].