Меліціна Станюта | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Меліціна Дзьмітрыеўна Станюта |
Нарадзілася | 15 лістапада 1993 (31 год) Менск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 173 см |
Вага | 53 кг |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | мастацкая гімнастыка |
Цяперашнія трэнэры | Ірына Ляпарская(en) |
Узнагароды і мэдалі
Чэмпіянат сьвету 2009, 2010, 2013—2015 |
Меліціна Станю́та (нарадзілася 15 лістапада 1993 году, Менск) — беларуская гімнастка.
Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2009 году ў практыкаваньнях з абручом. Бронзавы прызэр ЧС-2010 у шматборстве ўпершыню ў гісторыі выступленьняў беларускіх гімнастак[1]. Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2011 году ў практыкаваньнях са скалкаю. Шматразовы прызэр ЧС і ЧЭ ў камандным турніры.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў асабістым шматборстве[2], дзе ў кваліфікацыі заняла 12 месца і ў фінал ня трапіла. На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняла 5 месца ў шматборстве.