Мора Роса (па-ангельску: Ross Sea) — ускраіннае мора ціхаакіянскага сэктару Паўднёвага акіяну, ля берагоў Зямель Вікторыі і Мэры Бэрд (Заходняя Антарктыда), паміж мысамі Адэр і Колбек (170° у. д. — 158° з. д.). Названае ў гонар Джэймза Роса.
Плошча — 960 тысяч км² у тым ліку 487 тысяч пад ледавіком Роса.
Найбольшая глыбіня — 2 972 м.
Сярэдняя тэмпэратура вады на працягу року не перабольшвае 1 °C, салёнасьць — 33,75—34,4‰.
Прылівы штодзённыя да 1 м.
Фаўна: кіты, цюлень Роса, цюлень Вэдэла, цюлень-крабаед.
Мак-Мэрдо (ЗША) і Скот (Новая Зэляндыя).