Мора Саву

Мора Саву вылучана на мапе блакітным колерам

Саву — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж астравамі Флорэс, Сумба і Тымор Малайскага архіпэлягу. Плошча 35 тыс. км ², сярэдняя глыбіня 1683 м, найбольшая 3475 м. Тэмпэратура вады на паверхні ад 26 ° С у жніўні да 28 ° С у лютым, у дна каля 3 ° С. Салёнасьць каля 34‰. У цэнтральнай частцы — катлавіна Саву (больш за 3000 м).