Сулу (па-тагальску: Dagat Sulu, па-малайску: Laut Sulu) — міжастраўное мора Ціхага акіяна.
Тэрыторыя мора Сулу даволі выразна абмежаваная астравамі: Тагальскім архіпэлягам з паўночнага ўсходу і ўсходу, доўгім востравам Палаван з паўночнага захаду, Калімантанам з паўднёвага захаду і архіпэлягам Сулу з паўднёвага ўсходу. Паміж астравамі пралівы, якія злучаюць мора Сулу зь іншымі, вузкія і неглыбокія. Максымальная глыбіня праліва Міндоаа, які злучае мора Сулу і Паўднёва-Кітайскім, усяго каля 450 м, тады як максымальная глыбіня мора дасягае 5576 м. Пралівы, якія злучаюць з марамі Сулавэсі і Мінданао яшчэ драбнейшыя.
Тэмпэратура паверхневых вод цэлы год высокая: вагаецца ад 25,5 °C узімку да 29 °C улетку. Салёнасьць вагаецца ў межах 33—34,5 ‰. Прылівы ў моры Сулу няправільныя паўсутачныя, велічынёй да 2—3 м сярэднедзённая тэмпэратура паветра ў мора вагаецца ад 26 °C да 29 °C. Ападкі выпадаюць з траўня да сьнежня.
|
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |