Морг (ад па-нямецку: Morgen — раніца) — даўняя мера (адзінка) зямельнай плошчы. У сярэдневяковай Нямеччыне морг — плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня. У Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку на Беларусі, морг стаў пашыраным зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя.
1 морг = 0,71 га.