Морыц Ляйтнэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 сьнежня 1992[1][2] (31 год) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011—2016 2011 2013—2015 2016—2017 2017—2018 2018 2018—2021 2021—2022 |
Мюнхэн-1860 Барусія Дортмунд → Аўгсбург (арэнда) → Штутгарт (арэнда) Ляцыё Аўгсбург → Норыдж Сіці (арэнда) Норыдж Сіці Цюрых |
16 (0) 51 (0) 9 (0) 40 (2) 2 (0) 6 (0) 12 (0) 50 (2) 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Морыц Ляйтнэр (па-нямецку: Moritz Leitner; нарадзіўся 8 сьнежня 1992 году, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецка-аўстрыйскі футбаліст, які выступае на пазыцыі паўабаронцы.
Ляйтнэр дэбютаваў за клюб «Мюнхэн-1860» 14 жніўня 2010 году, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Нямеччыны супраць каманды «Вэрль».
У студзені 2011 году ён перайшоў у дортмундзкую «Барусію», зь якой падпісаў кантракт да 2015 году, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клюб «Аўсбург». У наступным сэзоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасьцью раздаваць перадачы й хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сэзоне 2012—2013 гадоў, у якім «Барусія» дайшла да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА, Ляйтнэр ня змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як то Ількай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыё Гёцэ. 14 чэрвеня 2013 году стала вядома, што Ляйтнэр падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 году й два наступныя сэзоны правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасьць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Нямеччыны пасьля завяршэньня першага году арэнды.
Ляйтнэр гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.
«Барусія»: