Моталь лац. Motal | |
![]() Уязны знак | |
Магдэбурскае права: | 1551 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Янаўскі |
Сельсавет: | Мотальскі |
Вышыня: | 280.4 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 3998 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1652 |
Паштовы індэкс: | 225822 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д.Каардынаты: 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д. |
Моталь на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Моталь | |
![]() |
Мо́таль[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3998 чалавек, трэцяя велічынёй у вобласьці[a]. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.
Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.
Першы пісьмовы ўпамін пра Моталь як прыватнае ўладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422 годам. Пазьней паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага княства.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 году, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моталь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моталь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут быў 871 двор, на 1997 год — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 год — 1739. У 2000-я гады Моталь атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).
У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
---|---|
Варашылава вуліца | Берасцейская вуліца |
Камсамольская вуліца | Каржыўка вуліца |
Леніна вуліца | Пінская вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц Боны Сфорца пляц[12] |
Савецкая вуліца | Менская вуліца |
У інвэнтарах 1552 і 1803 гадоў упамінаецца Спаская вуліца[13]. Апроч таго, у Моталі існавала Красная вуліца.
Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзее Мотальскі краязнаўчы музэй.
Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.
У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман (1874—1952). Таксама з Моталю паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсэры Леанард Чэс(en) і Філіп Чэс(en), якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса(ru), Ўілі Дыксана(en), Како Тэйлар(en), Бо Дыдлі, Сані Бой Ўільямсана(ru), Чака Бэры.
Апроч таго, у Моталі нарадзіліся:
|