Вялікабрытанія | |
Фэдэрацыя | Фэдэрацыя хакею Вялікабрытаніі |
---|---|
Мэнэджар | Эндзі Бакстан |
Трэнэр | Пітэр Расэл |
Капітан | Джонатан Філіпс |
Найбольш гульняў | Эшлі Тэйт (110) |
Найбольш пунктаў | Тоні Гэнд (107) |
Рэйтынг ІІХФ | 19 |
Максымум ІІХФ | 19 (2020) |
Мінімум ІІХФ | 31 (2006) |
Колеры | |
Форма | |
| |
Першая гульня | |
Вялікабрытанія 3:0 Швайцарыя (Шамані, Францыя — 23 студзеня 1909) | |
Найбуйнейшая перамога | |
Вялікабрытанія 26:0 Новая Зэляндыя (Геэль, Бэльгія — 16 сакавіка 1989) | |
Найбуйнейшая параза | |
Югаславія 21:1 Вялікабрытанія (Барсэлёна, Гішпанія — 25 сакавіка 1979) | |
Чэмпіянаты сьвету | |
Удзелаў | 54 (упершыню ў 1930) |
Дасягненьні | 2 месца (1937, 1938) |
Міжнародныя выступы (П—Н—П) | |
203–222–36 |
Збо́рная Вялікабрыта́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная дружына Вялікабрытаніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2020 год знаходзіцца на 19 месцы, што ёсьць для краіны рэкордам. Кіроўны орган — Фэдэрацыя хакею Вялікабрытаніі; галоўным трэнэрам зьяўляецца спэцыяліст Пітэр Расэл.
У пачатку XX стагодзьдзя брытанская дружына зьяўлялася сілай на міжнароднай арэне, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу першага ў гісторыі чэмпіянату Эўропы па хакеі ў 1910 годзе, а таксама фінішаваўшы на трэцім радку на зімовых Алімпійскіх гульнях 1924 году ў францускім Шамані. У 1936 годзе зборная нават стала алімпійскім чэмпіёнам у 1936 годзе ў Нямеччыны[1]. Тым ня менш, з тых часоў нацыянальная дружына ня мае посьпеху ў гэтым віду спорту. Зборная на дзіва прайшла кваліфікацыю да ўдзелу ў чэмпіянату сьвету 2019 году, у той час як апошнім разам яны былі выступалі на чэмпіянаце сьвету ў 1994 годзе.
|