Мурманская вобласьць | |
Мурманская область | |
Сьцяг | |
Гімн | Q4138471? |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга Паўночны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Мурманск |
Дата ўтварэньня | 28 траўня 1938 |
Губэрнатар | Дзьмітры Дзьмітрэнка |
Насельніцтва (2010) | 796 117[1] (61-е месца) |
Шчыльнасьць | 5,49 чал./км² |
Плошча | 144 902 км² (26-е месца) |
Месцазнаходжаньне Мурманскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-MUR |
Код аўтам. нумароў | 51 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Му́рманская во́бласьць (па-расейску: Мурманская область) — вобласьць на паўночным захадзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Мурманск. Вобласьць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю фэдэральную акругу, мяжуе з Нарвэгіяй і Фінляндыяй. а таксама з рэспублікай Карэлія. Створана як вобласьць РСФСР 28 траўня 1938 году.
Мурманская вобласьць разьмешчана ў Паўночнай Эўропе. Знаходзіцца на Кольскім паўвостраве, а таксама на Рыбацкім і Сярэднім паўастравах. У склад вобласьці ўваходзяць Айнаўскія астравы, Вялікі востраў, Сем астравоў, востраў Кільдзін. Большай часткай знаходзіцца за Паўночным палярным кругам.
Мурманская вобласьць разьмешчана на Балтыйскім крышталічным шчыце. Гэта сапраўды мінэралягічная скарбніца, якая ня мае сабе роўных па разнастайнасьці мінэралаў і карысных выкапняў. Больш за 700 мінэралаў (1/4 ад усіх вядомых на Зямлі) адкрыта ў ейных нетрах. Больш за 100 зь іх не сустракаюцца нідзе больш.
Клімат у паўднёвай частцы ўмерана халодны, у паўночнай — субарктычны марскі, зьмякчэлы цёплым цячэньнем Гальфстрым, што дазваляе ажыцьцяўляць суднаходзтва круглы год. Узімку характэрная палярная ноч, летам — палярны дзень.
Практычна ўся Мурманская вобласьць пакрыта тундрай і лесатундрай, толькі на поўдні вобласьці месьціцца паўночная тайга. Дрэвы на поўначы вобласьці часта карлікавыя (бяроза й асіна), добра расьце елка, сустракаецца хвоя, тундры высланы, як дываном, імхамі й лішайнікамі, шмат ягадаў, як то чарніцы, марошка, дурніца, брусьніца й журавіны. Значныя запасы драўніны, іхняя велічыня залішняя для рэгіёну.
Гісторыя знаходжаньня чалавека на тэрыторыі цяперашняй Мурманскай вобласьці налічвае некалькі тысячагодзьдзяў. Выяўленыя археолягамі помнікі пацьвярджаюць знаходжаньне людзей на Кольскім паўвостраве ўжо ў VIII—VII тысячагодзьдзі да нашай эры, у пэрыяд Арктычнага палеаліту[2].
За кошт зьмешваньня людзей эўрапеоіднага тыпу першай хвалі зь людзьмі мангалоіднай зьнешнасьці з Паўночнага Ўрала ўтварылася саамская фіна-моўная народнасьць, якая распаўсюдзілася па ўсім Кольскім паўвостраве й поўначы Скандынавіі. На Русі гэтых людзей называлі лопарамі[3].
Баяры Наўгародзкай рэспублікі рэгулярна пасылалі на поўнач прамысловыя экспэдыцыі за рыбай, пушнінай, салам цюленю й іншымі «багацьцямі поўначы». Меркавана да XII стагодзьдзя экспэдыцыі прасоўваліся ўсё далей на поўнач да Кольскага паўвострава[4]. У наўгародзкім летапісу, датаваным 1216 годам, зьмяшчаецца першае згадваньне пра наяўнасьць улады Наўгародзкай Русі на Кольскай поўначы. Мясцовыя жыхары былі абкладзены данінай.
У 1940 годзе пасьля заканчэньня Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў у склад Мурманскай вобласьці ўвайшлі заходняя частка паўвостраваў Рыбачы й Сярэдні.
Паводле перапісу 2010 году колькасьць насельніцтва складала 796 117 чалавек, шчыльнасьць — 5,49 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (85,25%). Другой па велічыні нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (6,38%), трэцяй — беларусы (2,28%), якіх у 2002 годзе налічвалася 20 335 чалавек. Да карэнных жыхароў рэгіёну саамаў належецыь толькі 1 769 чалавек.
Валавы рэгіянальны прадукт Мурманскай вобласьці ў 2008 годзе склаў 215,9 млрд расейскіх рублёў. У тым ліку здабыча карысных выкапняў — 40 млрд рублёў, апрацоўчая вытворчасьць — 33,7 млвд рублёў, аптовы й розьнічны гандаль, рамонт аўтатранспартных сродкаў, матацыклаў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня — 25,9 млрд рублёў, транспарт і сувязь — 24,5 млрд рублёў і іншыя[5].
Добра разьвіты рыбная, горназдабыўная, хімічная прамысловасьць і каляровая мэталюргія.
Мурманская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў