Мэльхіёр Ваньковіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ваньковіч (неадназначнасьць).
Мэльхіёр Ваньковіч
Melchior Wańkowicz
Род дзейнасьці польскі пісьменнік, журналіст, рэпартэр і аглядальнік.
Дата нараджэньня 10 студзеня 1892
Месца нараджэньня маёнтак Калюжыца, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 верасьня 1974
Месца сьмерці Варшава, Польская Народная Рэспубліка
Месца пахаваньня
Занятак журналіст, выдавец, пісьменьнік, палітык, ваенны карэспандэнт, публіцыст
Навуковая сфэра літаратура
Бацька Мельхіёр Каралевіч Ваньковіч[d]
Дзеці Крысціна Ваньковіч[d]
Узнагароды
Камандорскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы Крыж Незалежнасьці сярэбраныя Акадэмічныя лаўры

Мэльхіёр Ваньковіч (па-польску: Melchior Wańkowicz, 10 студзеня 1892, Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 10 верасьня 1974, Варшава, цяпер Польшча) — польскі пісьменьнік, журналіст, рэпартэр і аглядальнік.

У 1926—1927 гадах праславіўся як «кароль польскага рэпартажу» за паведамленьні ў «Варшаўскім кур’еры» пра падарожжа па Мэксыцы. У 1931 годзе стварыў для цукровых заводаў рэклямны выраз «Цукар мацуе», за які атрымаў 5000 злотых ганарару, што складала больш як 16-месячны заробак настаўніка. У прэсе і цукернях разьмясьцілі некалькі дзясяткаў відаў плякатаў і постэраў пра карысьць цукру для росту дзяцей. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў вайсковым карэспандэнтам пры 2-м польскім корпусе пад загадам генэрала Ўладзіслава Андэрса. Напісаў кнігі «Шчанячыя гады» (1934) і «Аповесьць пра бітву за Монтэ-Касіна» (1947), «Зёлкі на кратэры» (1951) і «Туды-сюды» (1961), дзе шмат зьместу прысьвячалася Беларусі. Гэтыя творы сталі клясыкай польскай літаратуры ХХ стагодзьдзя. У 1971 годзе для польскага авіяперавозьніка «Польскае авіякампаніі» стварыў рэклямны выраз «Лётам бліжэй»[1].

  1. ^ Кухмістар Верашчака. Цукар, які мацуе, і калдуны з паляндвіцы і бараніны // Ігуменскі тракт. — 14 студзеня 2014. — № 1 (59).