Мэлянома — злаякасная пухліна мэлянаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя мэтастазы. Вузы пухліны й навакольныя тканкі ўтрымліваюць мэлянін, але й нам вядомыя беспігмэнтавыя мэляномы. Разьвіваецца ў скуры, пігмэнтавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў сьлізьніцах. У палове выпадкаў разьвіваецца з радзімак[1]. Утварэньне пухліны папярэджваецца выдаленьнем радзімак у траўманебясьпечных месцах. Спрыяльнымі чыньнікамі ёсьць націраньне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый[2].
Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы мэляномаў:
Вузлы багатыя судзінамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.
Вузы: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Мэлянацыты могуць групавацца ў клеткавыя жмуткі, якія ідуць уздоўж судзінаў. Калі вузы пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладаньні пігмэнту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у брульлі (мачу) й празь нейкі час пасьля забору брульлёў на аналіз надае ім цёмнае адценьне. Мэлянацыты — вузы нэўрагеннага паходжаньня, якія напрацоўваюць мэлянін (бура-чорны пігмэнт), яны ёсьць субстратам для разьвіцьця злаякасных пухлінаў, менаваных мэлянома, або мэлянаблястома. Пігмэнтавы нэвус нельга прылічаць да запраўдных пухлінаў, бо ён, як высьветлілася, ёсьць ганай у разьвіцьці.
Мэлянома найчасьцей узьнікае на сьпіне ў мужчынаў і на нагах у жанчынаў, але можа зьявіцца на любым месцы[3].
Мэлянома — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |