Мэ́нэджмэнт (па-ангельску: management — кіраваньне) — кіраваньне дзейнасьцю арганізацыі і зьвязаных зь ёй працэсаў шляхам выкарыстаньня розных рэсурсаў — чалавечых, фінансавых, матэрыяльных, інтэлектуальных і іншых нематэрыяльных.
Таксама як мэнэджмэнт называецца група (як правіла прызначаных) кіраўнікоў арганізацыі.
Традыцыйнай, або клясынай структурай мэнэджмэнту зьяўляецца функцыянальная структура, якая ўзьнікла ў выніку разьдзяленьня кіраваньня на асобныя элемэнты[1].