Мэтрапалітэн Таронта

Мэтрапалітэн Таронта
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Таронта, Канада
Пачатак працы 30 сакавіка 1954
Лініі 4 лініі
Даўжыня: 68,3 км
Колькасьць станцыяў 69
Пасажырапаток на дзень 1,006 млн (2015)
Пасажырапаток на год 324,7 млн (2014)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў мэтрапалітэну Таронта

Мэтрапалітэн Таронта (па-ангельску: Toronto subway) — сыстэма гарадзкога транспарту ў Таронта (правінцыя Антарыё, Канада). Сыстэма складаецца з трох лініяў гарадзкой чыгункі ды 1 лініі лёгкага мэтро, якія разам налічваюць 69 станцыяў. Працягласьць лініяў — 68,3 км. На 2015 год мэтрапалітэн Таронта лічыўся найбуйнейшым па колькасьці станцыяў ды другім па загружанасьці пасьля Манрэальскага мэтрапалітэну.