Мэхмэд V

Мэхмэд V
султан
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 лістапада 1844(1844-11-02)[1][2][3][…],
Памёр 3 ліпеня 1918(1918-07-03)[1][2][3][…] (73 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Эмэр Хілмі Эфэндзі[d], Мэхмэд Зыяэдын Эфэндзі[d] і Şehzade Mahmud Necmeddin[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Камурэс Кадын Эфэндзі[d], Міхрэнгіз Кадын Эфэндзі[d], Дылфірыб Кадын Эфэндзі[d], Дуруадэн Кадын Эфэндзі[d] і Назпэрвэр Кадын Эфэндзі[d]
Бацька Абдул-Мэджыд I[d]
Маці Гюльджэмал Кадын Эфэндзі[d]
Узнагароды

Мэхмэд V (па-турэцку: Beşinci Mehmet Reşat) — 35-ы султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1909 году па 1918 год. Сын султану Абдул-Мэджыда I[4]. Наступнікам Мэхмэда V быў ягоны зводны брат Мэхмэд VI. Ягонае 9-гадовае панаваньне было адзначанае стратай паўночнаафрыканскіх тэрыторыяў імпэрыі і астравоў Дадэканэс, уключаючы Родас, у выніку італьянска-турэцкай вайны. Акрамя таго, ён узначальваў імпэрыі падчас Першай балканскай вайны, калі Асманская імпэрыя страціла, амаль усе землі на захад ад Канстантынопалю, а таксама падчас Першай сусьветнай вайны, якая ў канчатковым выніку прывядзе да сканчэньня існаваньня імпэрыі.

Нарадіўся ў палацы Тапкапы ў Канстантынопалі ў 1844 годзе[5]. Як і многія іншыя патэнцыйныя спадчыньнікі пасаду, ён 30 гадоў правёў палацам гарэме. Дзевяць зь іх ён жыў у асабістым пакоі і ў гэты час вывучаў старажытнапэрсыдзкую паэзію. Ягонае кіраваньне пачалося 27 красавіка 1909 году. Але ён у значнай ступені ня меў рэальнай палітычнай сілы як сьледзтва младатурэцкай рэвалюцыі 1908 году і асабліва Асманскага перавароту 1913 году, які фактычна прывёў да ўлады дыктатарскі трыюмвірат, складзены з трох пашоў.

Менавіта за часам панаваньня Мэхмэда V Асманская імпэрыя панесла вялікія тэрытарыяльныя страты, як то землі ў Паўночнай Афрыцы і на Балканскім паўвостраве. У выніку Другой балканскай вайны Асманская імпэрыя здолела вярнуць трошку земляў, як то Ўсходнюю Тракію і горад Эдырнэ. Раптоўная страта гэтых велізарных зямельных тэрыторыяў, якія на працягу стагодзьдзяў знаходзіліся пад асманскай уладай, была глыбока шакавальнай для асманскіх туркаў і прывяла да масавае рэакцыі насельніцтва супраць улады, якая дасягнула кульмінацыі за часам Асманскага дзяржаўнага перавароту 1913 году. У наступны год краіна далучылася да Першай сусьветнай вайны, заняўшы бок Нямецкай імпэрыі праз пранямецкую палітыку Энвэра-пашы. Сам Мэхмэд V наўрад ці быў здольны прадухіліць аб’яўленьне вайны асманамі дзяржавам Антанты.

Памёр 3 ліпеня 1918 году ў палацы Ілдыз ва ўзросьце 73 гадоў.

  1. ^ а б в г д е Mehmed V // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г д е Mehmed (Mehmed V. Reschad (Reşad)) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г д е Mehmet V // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Abdulmecid, Coskun Cakir, Encyclopedia of the Ottoman Empire, ed. Gábor Ágoston, Bruce Alan Masters, (Infobase Publishing, 2009), 9.
  5. ^ The Encyclopædia Britannica, Vol.7, edited Hugh Chisholm, (1911), 3; «Constantinople, the capital of the Turkish Empire..».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]