Мюнхэнская канфэрэнцыя па бясьпецы | |
Münchner Sicherheitskonferenz | |
Дэвіз | Мір праз дыялёг |
---|---|
Папярэднік | Internationale Wehrkundebegegnung / Münchner Wehrkundetagung |
Дата ўтварэньня | 1963 |
Тып | Непрыбытковая фундацыя |
Штаб-кватэра | Мюнхэн, Нямеччына |
Старшыня | Вольфганг Ішынгер |
Сайт | http://www.securityconference.de/ |
Мю́нхэнская канфэрэ́нцыя па бясьпе́цы[1] (МКБ; па-нямецку: Münchner Sicherheitskonferenz) — найвялікшая міжнародная канфэрэнцыя па міжнароднай бясьпецы, якая штогод адбываецца ў Мюнхэне (Баварыя) з 1963 року.
Удзел у канфэрэнцыі бяруць кіраўнікі дзяржаваў, урадаў і міжнародных арганізацый, міністры, дэпутаты, высокапастаўленыя прадстаўнікі ўзброеных сілаў, навукі, грамадзянскай супольнасьці, бізнэсу і сродкаў масавай інфармацыі. Канфэрэнцыя ладзіцца ў лютым у мюнхэнскім гатэлі «Баерышэр Гоф»(de).
Канфэрэнцыі папярэднічалі мюнхэнскія міжнародныя вайсковыя сустрэчы[2], якія пачаліся ў 1963 року[3]. Да 1997 року сустрэчы вёў іхні перашпачатковы арганізатар Эвальд-Гайнрых фон Кляйст-Шмэнцын(de).
У 1991 року канфэрэнцыя не праводзілася з-за першай вайны ў Пэрсыдзкім заліве, а ў 1997 — з-за сыходу фон Кляйста-Шмэнцына[4]. З 1999 року дзякуючы новаму арганізатару Горсту Тэльчыку на канфэрэнцыю запрашаюць прадстаўнікоў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Індыі, Японіі ды Кітаю.