Мёз-Аргонскі наступ

Мёз-Аргонскі наступ
Мёз-Аргонскі наступ
Дата: 26 верасьня — 13 кастрычніка 1918
Месца: Аргонскі лес, Францыя
Вынік: Армія ЗША здоляла прасунуцца наперад
Супернікі
Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг ЗША Джон ПэршынгСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Георг фон дэр Марвіц
Колькасьць
Сьцяг ЗШАAEF 1,2 млн салдат[1]:

Сьцяг Францыі 4-я армія,
Сьцяг Францыі 5-я армія,

380 танкаў,
840 самалётаў,
2780 гармат.
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) 5-я армія:
450 000 салдат
Страты
Агулам: 192 000 чалавек[2]

Сьцяг ЗША: 122 063

  • 26 277 забітыя
  • 95 786 параненыя
Сьцяг Францыі: 70 000
Агулам 126 000 чалавек[3]:
  • 28 000 забітыя
  • 26 000 здаліся амэрыканцам
  • 30 000 здаліся французам
  • 874 захоплена гармат

Мёз-Аргонскі наступ (26 верасьня — 13 кастрычніка 1918 г.) — наступ войскаў Антанты на пазыцыі нямецкіх войскаў у час Першай сусьветнай вайны, адна з найважнейшых бітваў кампаніі 1918 году. Саюзнае камандаваньне ўскладала на гэтую апэрацыю вялікія надзеі: пры яе ўдалым зыходзе велізарная маса нямецкага войскаў магла быць акружаная.

26 верасьня пачалося агульны наступ амэрыканскіх, францускіх і брытанскіх войскаў на 420-кілямэтровым фронце ад Паўночнага мора да ракі Маас. Удары наносіліся адначасова на розных участках, каб не даць магчымасьці нямецкаму камандаваньню манэўраваць рэзэрвамі. Наступ пачалося сумесным франка-амэрыканскім ударам, затым у бой пайшлі дзьве брытанскія арміі, а 28 і 29 верасьня — чарговыя ангельска-францускія падмацаваньні.

Пасьля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі француская армія перайшла ў атаку, пасьля пад прыкрыцьцём танкаў і самалётаў амэрыканская армія пачала штурм нямецкіх пазыцыяў даўжынёй 90 км. Ім супрацьстаялі ўсяго 13 нямецкія дывізіі. Амэрыканцам удалося ўклініцца ў абарону на 9 км, аднак на іх флянгах атакі праваліліся. Францускай арміі ўдалося прасунуцца толькі на 4 км. Нямецкія войскі аказвалі жорсткі супраціў.

Аднак галоўным фактарам няўдачы наступу стаўся не супраціў немцаў, а нявопытнасьць амэрыканскага камандаваньня. Зь першага ж дня наступу ўсе дарогі ў тылавым раёне 1-й і 2-й амэрыканскіх армій апынуліся забітымі і перапоўненымі. Спроба ўвесьці ў бітву падмацаваньні прывяла толькі да яшчэ большага павелічэньня страт і да дэзарганізацыі тылу арміі. Пакуль амэрыканскае войска займалася арганізацыйнымі пытаньнямі, ангельска-францускія войскі цясьнілі праціўніка. 4 кастрычніка аднавіла наступ амэрыканская армія, аднак яна рухалася вельмі павольна, несучы вялікія страты. Мёз-Аргонской апэрацыя завяршылася 13 кастрычніка. За 18 дзён баёў амэрыканцы адціснулі суперніка ўсяго на 12 км, не выканаўшы сваёй задачы.

Няўдача амэрыканцаў прадвызначылі зыход бітвы. Дзеяньні амэрыканскага войска выклікалі незадаволенасьць сярод саюзьнікаў, Клемансо лічыў, што Джон Пэршынг, галоўнакамандуючы амэрыканскай арміі, няздольным кіраваць буйнымі апэрацыямі. 21 кастрычніка ён зьвярнуўся зь лістом да Фоша у якім прасіў патрабаваць ад амэрыканскага боку зьмены камандуючага. Аднак Фош адмовіўся гэта рабіць, асьцерагаючыся ўскладненьняў адносін з саюзьнікам.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Па матывах Мёз-Аргонскага наступу ў 1919 годзе быў зьняты фільм «Згублены батальён». У 2001 годзе гэты фільм быў ізноў перазьняты.
  • Мёз-Аргонскай апэрацыі прысьвечаная песьня «The Lost Battalion» групы Sabaton.
  1. ^ Ferrell, Robert H. 2012. America's Deadliest Battle: Meuse-Argonne, 1918. Lawrence: University Press of Kansas.
  2. ^ "Meuse River-Argonne Forest Offensive, 26 September-11 November 1918". Historyofwar.org
  3. ^ "Collier's New Encyclopedia: A Loose-leaf and Self-revising Reference Work". 1922. Page 209.
  • Baker, Horace L. (2007). Argonne Days in World War I. Columbia: University of Missouri Press. ISBN 0-82626-575-8. OCLC 614477736.
  • Braim, Paul (1987). The Test of Battle: the American Expeditionary Forces in the Meuse-Argonne Campaign. Newark: University of Delaware Press. ISBN 0-87413-301-7. OCLC 14240589.
  • Clodfelter, Michael (2007). The Lost Battalion and the Meuse-Argonne, 1918: America's Deadliest Battle. Jefferson, N.C.: McFarland. ISBN 0786426799. OCLC 71812758.
  • Ferrell, Robert H. (2007). America's Deadliest Battle: The Meuse Argonne, 1918. Lawrence: University press of Kansas. ISBN 0-70061-499-0. OCLC 71275542.
  • Ferrell, Robert H. (2004). Collapse at Meuse-Argonne: the Failure of the Missouri-Kansas Division. Columbia: University of Missouri Press. ISBN 0-82621-532-7. OCLC 54500285.
  • Lengel, Edward G. (2008). To Conquer Hell. New York: Henry Holt. ISBN 0-8050-7931-9.
  • Lengel, Edward G., ed. A Companion to the Meuse-Argonne Campaign (Wiley-Blackwell, 2014). xii, 537 pp.
  • Palmer, Fredrick (1919). Our Greatest Battle: The Meuse Argonne. New York: Dodd, Meade.
  • Yockelson, Mitchell. Forty-Seven Days: How Pershing's Warriors Came of Age to Defeat at the German Army in World War I (New York: NAL, Caliber, 2016) ISBN 978-0-451-46695-2
  • Зайончкоўскі А. М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / пад рэдакцыяй І. І. Растунова. — М.: Наука, 1975. — Т. 2. — 608 с.
  • Бэзыл Лідэл Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — (Перелом истории). — 4300 ас. — ISBN 978-5-699-36036-9.