Мі-24 | |
Тып | ударна-транспартны верталёт |
---|---|
Распрацоўнік | Mil Moscow Helicopter Plant[d] |
Вытворца | ОАО «Роствертол» |
Першы палёт | 19 верасьня 1969 |
Пачатак эксплюатацыі | 1976 |
Асноўныя эксплюатанты | |
Усяго выраблена | 3500 |
Мі-24 (паводле клясыфікацыі НАТО па-ангельску: Hind) — савецкі транспартна-баявы верталёт распрацоўкі АКБ Міля. Стаў першым савецкім і другім у сьвеце (пасьля AH-1 «Кобра») спэцыялізаваным баявым верталётам. Сэрыйны выпуск пачаўся ў 1971 годзе. Мае мноства мадыфікацыяў, экспартаваўся ў шматлікія краіны сьвету. Актыўна выкарыстоўваўся ў гады Аўганскае вайны, у пэрыяд баявых дзеяньняў у Чачэніі, а таксама ў шматлікіх рэґіянальных канфліктах. Вырабляецца на ААТ «Роствертол» (Раней — РВПО).
Неафіцыйная назва — «Кракадзіл». Верталёты раньніх выпускаў звалі таксама «Шклянка» — дзеля плоскага шкла кабінаў пілётаў, якія выклікаюць асацыяцыі з гранямі кантаванай шклянкі.
Распрацоўка праекту выраба «240» (У-24) пачалася пасьля зьяўленьня Пастановы СМ СССР і ЦК КПСС 6 траўня 1968 году ў АКБ М. Л. Міля. Дасьледчыя машыны (ОП-1 і ОП-2) былі гатовыя праз год. Значная частка вузлоў і аґрэґатаў была ўніфікаваная зь Мі-8 і Мі-14.
Дасьледчы верталёт меў агульную пярэднюю двухмесную кабіну (так званую «веранду») з падвойным кіраваньнем. Экіпаж складаўся зь лётчыка і апэратара. У далейшым, у склад экіпажу дадалі бартавога мэханіка. У сярэдняй частцы верталёту знаходзілася грузавая кабіна, якая зьмяшчае 8 чалавек дэсанту. Па правым і левым бортам грузавое кабіны меліся двухстворкавыя дзьверы, зь верхняй і ніжняй створкамі. Адкрываныя вокны былі абсталяваныя шкварнявымі ўсталёўкамі для вядзеньня агню падчас палёту з асабістай зброі. Абедзьве кабіны гермэтызаваныя, з наддувам ад рухавікоў.
Ад самага пачатку ў экіпіяваньне экіпажу ўваходзілі каскі і бронекамізэлькі. Браняваньне кабіны складалася ў браняшкле, браняваньні сядушкаў экіпажу, браняплітах па бартах кабіны і капотах рухавікоў.
З-за негатовасьці комплексу ўзбраеньня «Штурм» было прынята рашэньне на першых машынах усталяваць комплекс К4В верталёта Мі-4 — ракеты «Фалянга-М» з ручною сыстэмаю навядзеньня і кулямётнаю ўсталёўкаю НУВ-1 з кулямётам А-12,7, чатыры бэлечныя трымальнікі пад НУР ці свабоднападальныя бомбы.
Завадзкія выпрабаваньні пачаліся 15 верасьня 1969 году (лётчык-выпрабавальнік Герман Алфёраў). Адразу ж пачалася пабудова дасьледчай сэрыі зь дзесяці верталётаў. У канцы 1970 году дзьве машыны дапрацавалі — для паляпшэньня ўстойлівасьці на хуткасьцях больш 200 км/г на верталёт усталявалі крыло з адмоўным V-12 градусаў і падоўжаную кабіну. Першыя сэрыйныя верталёты Мі-24А (выраб «245»), выкананыя ў такім выглядзе і абсталяваныя комплексам «Фалянга-М» паступілі для дасьведчанай эксплюатацыі ў войскі.
Мі-24А будаваліся заводам у горадзе Арсеньяў. Было выраблена амаль 250 машынаў, якія паступілі на ўзбраеньне фармаваных структураў армейскае авіяцыі, у асобныя верталётныя палкі СА агульнавайсковых войскаў і дэсантна-штурмавых брыгадаў. На базе Мі-24А была распрацавана навучальная мадыфікацыя Мі-24У (выр. «244») з паўнавартасным падвойным кіраваньнем.
Мі-24Б (выр."241") атрымаў новую кулямётную ўсталёўку УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7 (4500 выс/хв), ракетны комплекс «Фалянга-П». Але даводка верталёта была прыпыненая і зроблены прынцыповыя зьмены — кабіна перароблена ў тандэмную, хваставы вінт з рэдуктарам усталяваны ад Мі-14 — вінт стаў цягнучым, што рэзка павялічыла эфэктыўнасьць шляхавога кіраваньня. Верталёт атрымаў назву «Мі-24В», ці выраб «242». Але дзеля недапрацоўкі комплексу «Штурм» верталёты з новаю кабінаю прыйшлося абсталёўваць па тыпу Мі-24Б, і гэты «прамежкавы варыянт» пайшоў у сэрыю пад пазначэньнем Мі-24Д (выраб «246»). Літару «Г» на ўсялякі выпадак вырашылі не выкарыстоўваць… На даводку Мі-24В сышло 8 гадоў. У 1976 годзе верталёт афіцыйна быў прыняты на ўзбраеньне і будаваўся самаю масаваю сэрыяю.
Такім чынам, да 1973 году склалася аблічча верталёта, шырока вядомага ва ўсім сьвеце.
Мі-24 пабудаваны па клясычнай аднавінтавой схеме зь пяцілёпасным трохшарнірным апорным і трохлопёсьцевым рулявым вінтамі. Шасі трохстоячнае, якое прыбіраецца, з кіраванаю пярэдняю апораю.
У насавой частцы фюзэляжу зьмесцавана двухмясцовая кабіна экіпажу па тандэмнай схеме: стралок-апэратар знаходзіцца ў асобнай пярэдняй кабіне, за ім лётчык, кабіна якога для выгоды агляду прыпаднятая на 0.3 м над кабінаю стралка, бартавы мэханік можа месцавацца на адкідной сядушцы ў адсеку абсталяваньня за кабінаю лётчыка. Экіпаж знаходзіцца ў гэрмэтызаваных кабінах, забясьпечаных сыстэмаю абаграваньня і вэнтыляцыі, для прадухіленьня пападаньня заражоннага паветра і радыяактыўнага пылу ў іх падтрымліваецца невялікі збыточны ціск.
Сталёвымі плітамі браняваліся кабіна экіпажу, скрынка прывадаў, маслабакі рухавікоў, рэдуктар і гідрабак. Крэсла лётчыка браняванае, з адкідной бранявой сьпінкай і бранезагалоўнікам, крэсла стралка не браняванае, паміж кабінамі разьмешчана браняваная перагародка, лабавое шкло бранявое, плоскае, забясьпечана шклоачышчальнікамі, бакавое выпуклае шкло сылікатнае, не браняванае.
Цэнтральная сэкцыя фюзэляжу складаецца з грузавой кабіны, у якой могуць зьмесцавацца да васьмі дэсантнікаў, і задняй конусаабразнай часткі для разьмяшчэньня прыладаў і нішаў прыбраньня часткаўных ног шасі.
Трансьмісія і дубляваная сыстэма кіраваньня такая ж, як на верталёце Мі-8.
Вал апорнага вінта нахілены ня толькі наперад на 4,5°, але і направа на 2,5°, каб забясьпечыць устойлівасьць пры паступальным прамалінейным палёце.
Адной з галоўных асаблівасьцяў верталёту зьяўляецца крыло пляцам 6.75м2 з адмоўным папярочным V — 12°, якое забясьпечвае ад 22 да 28 адсоткаў пад’ёмнае сілы, у залежнасьці ад хуткасьці і іншых фактараў. [1]
Дыямэтар нясучага вінта — 17,3 мэтра. Даўжыня фюзэляжу — 17,51 м Шырыня фюзэляжу — 1,7 м Вышыня — 5,7 м Размах крыла — 6,4 м. Нармальная ўзьлётная маса — 10500 кіляграмаў. Экіпаж — 2-3 чалавекі. Крэйсэрская хуткасьць — 270 км/гадзіна. Дапушчальны кут нахілу — 70 градусаў[2].
Мі-24 — дасьледчыя машыны. кабіна «вэрандаю», узбраеньне: у носу — рухомая кулямётная ўсталёўка НУВ-1 з кулямётам А-12,7(баекамплект — 900 патронаў), блёкі НАР УБ-32А з НУРС З-5 і 4 ПТУР 9М17 супрацьтанкавага комплексу «Фалянга-М». Рулявы вінт разьмяшчаўся справа.
Мі-24А (выраб 245) — сэрыйны варыянт, у параўнаньні з дасьледчымі машынамі падоўжана кабіна, зьменена мацаваньне ПТУР (на падкрылавых пілонах). Выпускаўся ў 1971—1973 гг. Пабудавана каля 250 штукаў. На першых прадстаўніках гэтае сэрыі рулявы вінт разьмяшчаўся збоку. У позьніх варыянтах Мі-24А рулявы вінт быў перанесены на левы бок, і заставаўся там на ўсіх наступных мадыфікацыях.
Мі-24Б (выраб 241) — Мі-24А з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7. Сэрыйна не будаваўся з-за паступленьня на ўзбраеньне больш сучаснай мадыфікацыі Д, выкарыстоўваўся для адпрацоўкі ўзбраеньня. Верталёт прайшоў выпрабаваньні ў 1971-72 гг.[3]
Мі-24БМТ (выраб 247) — мінны тральшчык на базе Мі-24А. Зьнята ўсё ўзбраеньне, браня і крыло. Усталявана тралавая прылада і дадатковы паліўны бак. Пабудаваны ў адзіным асобніку ў 1974 годзе, больш не выпускаўся.
Мі-24У (выраб 244) — навучальная мадыфікацыя. Ад баявога адрозьніваецца адсутнасьцю насавога кулямёту, замест якога ў пярэдняй кабіне лётчыка-інструктара былі ўсталяваны паўнавартаснае пілятажна-навіґацыйнае абсталяваньне і стандартныя рычагі кіраваньня.
Мі-24Д (выраб 246) — з новым разьмяшчэньнем кабінаў (тандэмам). Кабіны ізаляваны. Комплекс узбраеньня такой жа як на Мі-24Б. ПТУР 9М17ПВ Фалянга-ПВ. Выпускаўся ў 1973—1977 гг. Выраблена больш 600 машынаў.[4]
Мі-24ДУ (выраб 249) — навучальны варыянт Мі-24Д са зьменамі, аналягічнымі Мі-24У.
Мі-25 — экспартны варыянт Мі-24Д. Адрозьніваецца некалькі зьмененым складам абсталяваньня.
Мі-24В (выраб 242) — самы масавы варыянт Мі-24, з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7. Верталёт Мі-24В з 4 ПТУР 9М114 Штурм-У і з сыстэмаю навядзеньня Вясёлка-Ш прыняты на ўзбраеньне 29 сакавіка 1976 г.[3]. У 1986 годзе прыняты на ўзбраеньне мадэрнізаваны варыянт з 16 ПТУР Штурм-В. Прыцэл АСП-17В. Рухавікі ТВ3-117В. У складзе ўзбраеньня зьявіліся блёкі Б8В20-А з НАРАЎ З-8, блёкі Б13Л1 з НАР З-13 і АПУ-68УМ3 зь цяжкімі НАР З-24Б. Выпускаўся ў 1976—1986 гг. Пабудавана каля 1000 верталётаў.
Мі-35 — экспартны варыянт Мі-24В.
Мі-24П (выраб 243) — Мі-24 з гарматаю ГШ-30К, зьмесцаванае на правым борце ў нерухомай усталёўцы НПУ-30, баекамплект — 250 снарадаў. Кулямёт дэмантаваны. Выпускаўся ў 1981—1989 гг.
Мі-35П — экспартны варыянт Мі-24П.
Мі-24ВП (выраб 258) — Мі-24В з гарматаю ГШ-23Л (баекамплект 460 снарадаў) у рухомай усталёўкай У-23 новым БРЭО і ўзбраеньнем. На позьніх сэрыйных верталётах зьявіліся васьміпазыцыйныя АПУ-4 (уніфікаваныя зь Мі-8МТ) для ПТУР Напад-У (такім чынам, агульная колькасьць ПТУР даведзена да 12-ці, з захаваньнем на ўнутраных падкрылавых пілонах двух блёкаў Б8В20-А з 20-ю 80мм НАР З-8 розных мадыфікацыяў у кожным блёку). Пры гэтым, апцыянальнае ўзбраеньне РВВ блізкага бою Р-60М, Р-62М, Р-63В, станавілася абавязковым. АПУ-60-1В з прычыны кампактнасьці ракетаў сямейства Р-60, мантаваліся паміж вонкавым пілонам і заканцоўкай, або, як і на АПУ-60-11, на якое другая ракета разьмешчана пэрпэндыкулярна, усталёўвалі АПУ-60-1 з боку, пэрпэндыкулярна заканцоўкі. Такім чынам, на 1989 год, Мі-24ВП быў адзіным верталётам, здольным да эфэктыўнай абароны ад зьнішчальнікаў, пры дапамозе высокаманэўравых і памехаабаронных ракетаў з далёкасьцю да 14 км. Для паразы дагукавых і моцнаабароненых у/ц (верталёты і штурмавікі патэнцыйных супернікаў) у комплекс ПТУР гэтак жа была ўведзена РВВ (ракета «паветра-паветра») 9М220О з далёкасьцю ў 8 км і некантактным выбухоўнікам. Для паразы лёгкіх і маланебясьпечных паветраных мэтаў — БПЛА і верталёты-выведнікі, пад заканцоўныя АПУ для дзьвюх ПТУР «Напад» падвесілі паўаўтаномны (але які кіруецца лётчыкам) 72-мм ПЗРК «Іголка» з далёкасьцю да 5200 м. Галоўнаю асаблівасьцю БРЭО Мі-24ВП зьяўляецца абноўлены ПНК разам з новаю апаратураю радыёкаманднага навядзеньня для ПТУР, неадчувальнымі да трас НАР і ПТУР акулярамі начнога бачаньня для лётчыка ОНВ-58В, новы ОЭПС (інфрачырвоны пасіўны лякатар цэляў) для пошуку цэляў лётчыкам на дыстанцыі да 26 км (самалёт памернасьці F-16) і да 7 км (халодны танк), і ОПС «Вясёлка-УН». Выпускаўся з 1989 году па люты 1992 г. Агульны выпуск — 179 машынаў. Мі-24ВП па ўсіх парамэтрах — хуткасьці, абароненасьці, паветраным бою, кругласуткавым ужываньні пераўзыходзіў свайго заакіянскага канкурэнта — AH-64A «Apache», як і ягоны ўдасканалены варыянт, калі апошні яшчэ толькі распрацоўваўся. Але распад СССР і цяжкае эканамічнае становішча ў Расеі паставілі крыж на буйнасэрыйнай вытворчасьці Мі-24ВП.
Мі-24ВМ — мадэрнізацыя Мі-24В/П/ВП. Непрыбіральнае шасі, вінты ад Мі-28Н (Х-абразны рулявы вінт), усенадворнае БРЭО, станцыя актыўных ІЧ перашкодаў СОЭП Ліпа, рухомая ўсталёўка Ў-23 з гарматаю ГШ-23Л (як на Мі-24ВП), удасканаленая апаратура РК навядзеньня для ПТУР «Напад» — Тор-24. Таксама Мі-24ВМ можа несьці ПТУР «Малютка», «Штурм» і «Фалянга-М». УР У-Ў Р-64В і "Іголка-В.На 2004 год плянавалася завяршыць ГСІ[5]
Мі-35М — экспартны варыянт Мі-24ВМ (Вэнэсуэле пад дадзенаю мадыфікацыяю пастаўляліся Мі-24ПК2). Шасі непрыбіральнае.
Мі-24ВК2/ПК2 ці Мі-35ВН/ПН — мадэрнізацыя Мі-24 на экспарт. Новае БРЭО, якое ўключае аглядна-прыцэльную сыстэму ОПС-24Н зь гірастабілізаванаю оптыка-электроннаю сыстэмаю ГОЭС-342, і прыцэльна-вылічальны комплекс ПРВК-24. Таксама маецца навіґацыйны комплекс КНЭІ-24. Варта, аднак, дадаць, што Мі-24ВК/ПК (растоўская мадыфікацыя) і Мі-24ВМ/ПМ (маскоўская) маюць сур’ёзныя адрозьненьні па плёнэры і ўзбраеньні. Мі-24ВК-1/2/1.2 (экспартны, для Індыі, Сырыі і АРЫ), для АА ВПС РФ — Мі-24ВП-М, Мі-24ВП-І, ня толькі маюць нашмат праўзыходную АПС Мі-35М2, асноўную прыцэльную сыстэму ГОЭС-342, але і ОЭПС-27 ідэнтычны пасіўны інфралякатар з РЛ-далямэрам, які стаяў на раньніх Су-27, выяўляльны ў сэктары ±30 па курсе малапамернаю, нізкаізлючальную паветраную цэль да 37 км, наземную, клясы «халодны танк» — з 14 км. Па плянёры растоўскія баявыя верталёты (як якія мадэрнізуюцца, так і новыя) маюць нескарочанае крыло з 4-мя (замест дзьвюх) кропкамі падвескі, на дзьвюх зь якіх разьмешчаныя Р-64В — адаптаваныя для верталётаў ракеты блізкага бою пятага пакаленьня, здольныя зьбіць надыходзячы на звышгуку зьнішчальнік на сустрэчных курсах больш за 20 км. А гэтак жа, 4 «Хвоя-У» пад АПУ-4 «Напад» Для параўнаньня — ПЗРК «Іголка», якімі абсталёўваюцца Мі-24ВМ, захопліваюць надыходзячы зьнішчальнік з 2500-3200 м, а гіпэргукавая ЗУР «Хвоя» — да 14 км. Тым ня менш, і «Іголка-З» уваходзіць у склад узбраеньня Мі-24ВК і Мі-24ВП-М. Мі-24ВП-М і Мі-24ВП-І пастаўляецца ў АА войскаў Расеі з 2006 г
Мі-24К (выраб 201) — выведнік-карэктоўшчык, з сыстэмаю назіраньня «Касач», лічбавым выведвальна-карэктоўным комплексам «Рута» і аэрафотаапаратам АФА-100 у правым борце кабіны.
Мі-24Р (выраб 2462) — верталёт РХБ-выведкі з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7, з падвышанаю сыстэмаю жыцьцезабесьпячэньня. Пускавыя ўсталёўкі на пілонах ПТУР дэмантаваны, на іх месца ўсталяваны экскаватары плота грунта (па 3 каўша). На першым трымальніку штатна ўсталяваны падвесны кантэйнер з дадатковаю апаратураю, на хваставой бэльцы ўсталявана пускавая прылада для ракетаў СХТ. У склад экіпажу ўведзеныя два хімікі-выведнікі. Браў удзел у ліквідацыі аварыі на ЧАЭС (Адзнака ўзроўню заражэньня мясцовасьці). Пабудавана 160 машынаў.
Мі-24РА — верталёт РХБ-выведкі на базе Мі-24Р. Больш дасканалае абсталяваньне, экіпаж скарочаны на аднаго хіміка-выведніка.
Мі-24ПН — прыстасаваны да начных баявых дзеяньняў. На верталёце Мі-24ПН усталяваны бартавы комплекс радыёэлектроннага абсталяваньня БРЭО-24 і начная цеплавізійная прыцэльная падсыстэма навядзеньня «Полынь». Мадэрнізаваныя верталёты гэтае мадыфікацыі пастаўляюцца ў войскі з 2004 году.
Мі-24М (выраб 247) — супрацьлодкавы варыянт. Распрацоўка спынена па асабістым указаньні Міхаіла Міля.
Мі-24 Super Hind ці Мі-24G — глубокамадэрнізаваны Мі-24 паўднёваафрыканскае фірмы АТЕ, з удзелам АТ «Роствертол»[6]
Спэцыяльна для Мі-24 у канцы 70-х гг. былі распрацаваны верталётныя гандолы ГУВ-1 (уключае аўтаматычны гранатамёт АГС-17 «Полымя») і ГУВ-8700 (адзін чатырохствольны кулямёт Якб-12.7 і два чатырохствольных ГШГ-7.62).
Таксама Мі-24 можа несьці два гарматныя кантэйнеры УПК-23-250 з гарматаю ГШ-23Л і баекамплектам 250 снарадаў.
Некаторыя Мі-24П у канцы 80-х гг. атрымалі па 2 ракеты паветра-паветра Р-60/Р-60М для самаабароны ад зьнішчальнікаў супэрніка і для барацьбы з варожымі верталётамі. АПУ з ракетамі ўсталёўваліся на ўнутраных трымальніках.
Навучальныя дапаможнікі:
П/п-к Аксёнаў Аляксандраў, камандзір эскадрыльлі; Ст. л-т Усатаў Юры, бартавы тэхнік; К-н Хлышчук Уладзімер, старэйшы лётчык; К-н Бялоў Зьміцер, штурман зьвяна; Ст. л-т Кулагмн Андрэй, лётчык-апэратар; Ст. л-т Дзярбеняў Зьміцер, бартавы тэхнік.
[56]. Чыньнікам аварыі паслужыла разбурэньне рэдуктара і лопасьцяў, верталёт быў выраблены ў 1987, прайшоў капрамонт у 2007 і налятаў усяго 400 з 500 прызначаных гадзінаў[57]
Усе сэрыйныя верталёты выкарыстоўваліся для рашэньня задачаў агульнавайсковага характару — высадкі дэсантаў, агнявое падтрымкі, зьнішчэньня жывой сілы, бранетэхнікі і агнявых пунктаў, перавозкі грузаў, эвакуацыі параненых больш чым у 30 войнах і ваенных канфліктах сьвету. Вядомы факт, у якім верталётам Мі-24В быў зьбіты зьнішчальнік «Фантом» падчас ірана-ірацкае вайны (незалежныя дасьледнікі выказваюць сумневы ў пэўнасьці гэтага эпізоду[60]).
Ад самага пачатку вайны Мі-24 мелі ролю лідэраў, выкарыстоўваючыся для выведкі і прычыненьня высадкі на займаныя аэрадромы. У Аўганістане гэтаму верталёту далі мянушку «Д’ябальская калясьніца».
Да канца 1980 году верталётную 40-ю армію ўзмацнілі, давёўшы яе да 251 машыны. Асноўнымі ў баявой рабоце сталі плянавыя вылеты й вылеты па вызаву ў ходзе апэрацыяў. Пры зьмяшанам ракетна-бомбавым узбраеньні практыкавалася комплекснае правядзеньне: з дыстанцыі 1200—1500 м лётчык пускаў НАР, а на падлёце адкрываў агонь з кулямёту, даючы апэратару магчымасьць прыцэльна скінуць бомбы.
Бомбы буйнага калібру были неабходныя ў барацьбе з крэпасьцямі, якія захаваліся ўва многіх месцах і якія служылі прытулкам для маджахедаў. Складзеныя з каменю ці глінабэтонныя з мурамі трохмэтровай таўшчыні, гэтыя будынкі прыкрывалі ўваходы ў сяленьні, скрыжаваньні дарогаў і навісалі са скалаў, неўспрымальныя да агня некіраваных рэактыўных снарадаў С-5.
Некіравальныя ракеты С-8 у 20-зарадных блёках Б-8В20 былі вельмі эфэктыўныя. Баегаловка масаю 3,6 кг валодала моцным фугасным дзеяньнем, які паражаў праціўніка ў радыюсе 10-12 м.
У бліжнім бою, з дыстанцыі 800—1000 м, верталёт выкарыстоўваў чатырохствольны кулямёт ЯкБ-12,7, які даваў плотны ды дакладны агонь, здольны прабіць дувал паўмэтровай таўшчыні.
Пілёт Анатоль Волкаў у траўні 1983 году пад Талуканам, выкарыстаў увесь баекамплект, працягваў імітаваць напады, разганяючы душманаў машыны, якая на іх ляціць, і здолеў выратаваць адыходзячую дэсантную роту.
Найбольш эфэктыўнай супраць Мі-24 зброяй працяглы час заставаліся буйнакалібарныя кулямёты ДШК і ЗГУ, якімі ў 1985 годзе былі зьбітыя 42 % и 25 % адпаведна страчаных савецкімі войскамі Мі-24.
Пачыная з 1983 году на ўзбраеньні маджахедаў пачалі паступаць ПЗРК. У асноўным гэта былі савецкія Страла-2 ды амэрыканскія FIM-43 Redeye, на зьмену якім пасьля прыйшоў «Стынгер».[61]