Сход. Склікаўся аднойчы на 3 гады. Паўнамоцны пры ўдзеле пасланьнікаў большасьці дзяржаваў-удзельніц, якіх могуць суправаджаць тэхнічныя дарадцы. Кожная дзяржава мела па адным голасе. Прымаў рашэньні большасьцю пададзеных галасоў. Выбіраў Раду і зацьвярджаў штогадовы каштарыс, выкананьне якога разглядў. Даваў даручэньні Радзе. Прадстаўнікі дзяржаваў, якія зацьвердзілі Пагадненьні «Аб міжнароднай паветраных перавозках» і «Аб транзыце ў міжнародных паветраных зносінах» ад 7 сьнежня 1944 году, галасавалі датычна адпаведных справаў.
Рада. Складалася з прадстаўнікоў 36 дзяржаваў. Абірала ўласнага старшыню бяз права голасу са свайго складу, а таксама яго намесьніка. Ухваляла рашэньні большасьцю галасоў. Яе сябры ўстрымліваліся ад галасаваньня пры разглядзе датычнай іх справы. Выконвала распараджэньні Рады. Утварала Камітэт паветраных перавозак са свайго складу і Аэранавігацыйную камісію, у тым ліку яе старшыню. Прызначала генэральнага(-ую) сакратара(-ку) для найму пэрсаналу і выконвала каштарыс, аб чым нёс справаздачу перад Сходам. Апавяшчала дзяржавы пра парушэньні Чыкаскай канвэнцыі. Ухваляла міжнародныя стандарты на прапанову Камісіі аэранавігацыі.
Аэранавігацыйная камісія. Складалася зь 19 авіяпілётаў. Разглядала і раіла Радзе зьмяненьні ў Дадаткі да Чыкаскай канвэнцыі. Прапаноўвала Радзе збор і пашырэньне сярод дзяржаваў зьвестак пра палёты. Утварала тэхнічныя падкамісіі з удзелам усіх дзяржаваў[3].
Сакратарыят. Складаўся зь 5 бюро: 1) аэранавігацыі, 2) паветраных перавозак, 3) тэхнічнай супрацы, 4) праўных справаў і вонкавых зносін, 6) кіраваньня і паслуг. Генэральная сакратарка таксама кіравала Канцылярыяй фінансаў, адзнакі, ўнутранага аўдыту і зносін, як і 8 рэгіянальнымі прадстаўніцтвамі[7].
Галаўная сядзіба МАГА ў Манрэалі (Канада, 2013 год)
Паводле 44-га артыкула Чыкаскайканвэнцыі «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» 1944 году, «Мэтамі і задачамі Арганізацыі ёсьць распрацоўка прынцыпаў і спосабаў міжнароднай аэранавігацыі, а таксама спрыяньне плянаваньню і разьвіцьцю міжнародных паветраных перавозак з тым, каб:
а) забясьпечыць бясьпечны і ўпарадкаваны рост міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ва ўсім сьвеце;
б) заахвочваць мастацтва канструяваньня і выкарыстаньня летакоў дзеля мірных задачаў;
в) заахвочваць разьвіцьцё паветраных шляхоў, лётнішчаў і сродкаў аэранавігацыі для міжнароднай грамадзянскай авіяцыі;
г) задавольваць патрэбы народаў сьвету ў бясьпечных, пастаянных, выніковых і ашчадных паветраных перавозках;
Паводле 91-га артыкула Чыкаскай канвэнцыі «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі» 1944 году, «як толькі гэтую Канвэнцыю ратыфікуюць або далучацца да яе 26 дзяржаваў, яна набудзе моц між імі на 30-ы дзень пасьля ўкладаньня 26-й прылады». У выніку 4 красавіка 1947 году заснавальнікамі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (МАГА) сталі ўрады 26 краінаў:
27 жніўня 1948 году Аўстрыя стала 50-й дзяржавай-удзельніцай МАГА. 2 сакавіка 1964 годуСамалі стала 100-м сябрам МАГА. 2 лістапада 1984 году Тонга стала 150-м сябрам Арганізацыі. 4 чэрвеня 1993 году ўрад Беларусі 180-м удзельнікам МАГА. Урады ўсіх 5 суседніх зь Беларусьсю краінаў таксама зьяўляюцца яе ўдзельнікамі: Польшча — ад 6 красавіка 1945 году сярод заснавальнікаў, Расея — ад 15 кастрычніка 1970 году ў якасьці правапераемніка Савецкага Саюзу, Летува — ад 8 студзеня 1992 году, Латвія — ад 13 ліпеня 1992 году і Ўкраіна — ад 10 жніўня 1992 году[8].
27 траўня 2021 году Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (МАГА) ўхваліла Рашэньне аб расьсьледаваньні да 25 чэрвеня пасадкі самалёта «Раянэйр» у Нацыянальным аэрапорце «Менск»[9].
Цягам 1944 году прадстаўнікі 44 дзяржаваў склалі праект Канвэнцыі «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі». Урад ЗША запрасіў у Чыкага (штат Іліной, ЗША) прадстаўнікоў 55 дзяржаваў на Міжнародную нараду па грамадзянскай авіяцыі 1944 году. Яе наведалі прадстаўнікі 54 дзяржаваў. 7 сьнежня 1944 году прадстаўнікі 52 дзяржаваў падпісалі па-ангельску Канвэнцыю «Аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі», якая налічвала 96 артыкулаў. Другая частка Канвэнцыі зь 7 разьдзелаў (7—13) у складзе 24 артыкулаў (43—66) тычылася ўласна Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 6 чэрвеня 1945 году заснавалі Часовую міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ЧМАГА). 5 сакавіка 1947 году 26-я дзяржава ратыфікавала Чыкаскую канвэнцыю, пасьля чаго тая набыла моц. 4 красавіка 1947 году ЧМАГА пераўтварылі ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (МАГА). У траўні 1947 году ў Манрэалі (правінцыя Квэбэк, Канада) адбыўся 1-ы Сход МАГА. У кастрычніку 1947 году МАГА стала ўстановай Арганізацыі аб'яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША) у вядзеньні Эканамічнай і сацыяльнай рады ААН[10].
24 верасьня 1968 году ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына) падпісалі Пратакол аб слушным трохмоўным тэксьце Чыкаскай канвэнцыі з даданьнем гішпанскай і францускай моваў. Гэты Буэнас-Айрэскі пратакол набыў моц 24 кастрычніка 1968 году. 30 верасьня 1977 году ў Манрэалі падпісалі Пратакол аб слушным 4-моўным тэксьце Канвэнцыі з даданьнем расейскай мовы. Гэты Пратакол набыў моц 16 верасьня 1999 году[3]. 1 кастрычніка 2019 году Сход МАГА абраў прадстаўнікоў 36 дзяржаваў у Раду ў 3 колы: 11 ад ключавых у паветраных перавозках дзяржаваў, сярод якіх была Расея, 12 ад дзяржаваў з найбольшым унёскам у забесьпячэньне сродкаў міжнародных грамадзянскіх палётаў і 13 ад дзяржаваў паводле мацерыкоў. Сярод 36 прадстаўнікоў у Радзе МАГА па 9 былі ад дзяржаваў Азіі і Эўропы, 8 — з Афрыкі, 5 — з Паўднёвай Амэрыкі і 4 — з Паўночнай Амэрыкі, а таксама Аўстралія[11]. На 2021 год Дадаткі да Чыкаскай канвэнцыі ўлучалі звыш 12 000 міжнародных стандартаў і рэкамэндаваных практык, распрацаваных у МАГА[12].
^Энтані Філбін, Ўільям Рэйрант-Кларк. Сход абірае новую Раду на 3-гадовы тэрмін (анг.) // Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, 2021 г. Праверана 31 траўня 2021 г.
^Гісторыя (анг.) // Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, 2021 г. Праверана 31 траўня 2021 г.
^Былыя старшыні Рады (анг.) // Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, 2021 г. Праверана 31 траўня 2021 г.
^Былыя генэральныя сакратары (анг.) // Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі, 2021 г. Праверана 31 траўня 2021 г.