Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа | |
па-ангельску: International Committee of the Red Cross | |
![]() Сьцяг | |
Абрэвіятура | МКЧК |
---|---|
Дэвіз | Дабрачыннасьць падчас вайны |
Дата ўтварэньня | 9 лютага 1863 (162 гады таму) |
Тып | Няўрадавая |
Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
Мэта | Дапамога ахвярам вайны |
Штаб-кватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
Дзейнічае ў рэгіёнах | 80 краінаў (2011) |
Сяброўства | 15-25 швайцарцаў |
Афіцыйныя мовы | Ангельская, арабская, гішпанская, француская |
Старшыня | Якаб Келенбэргэр (з 2000 г.) |
Галоўны кіраўнік | Ів Дакор |
Кіроўны орган | Сход |
Матчына кампанія | Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца |
Бюджэт | 1074 мільёнаў $ (2010) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 12 тысячаў (2010) |
Колькасьць валянтэраў | 13 млн. (2011) |
Сайт | www.icrc.org |
Колішняя назва | Міжнародны камітэт дапамогі параненым вайскоўцам (да 1876 г.) |
Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім сьвеце, зыходзячы з прынцыпу нэўтральнасьці і бесстароннасьці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, зьяўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швайцарцам Анры Дзюнанам.
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэнэве.
Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе разам працуюць больш за 12 тысячаў чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах сьвету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасьць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
МКЧК быў тройчы ўзнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах.
З 2000 г. пасаду старшыні МКЧК займае доктар філязофіі Якаб Келенбэргер.
МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраваньняў дзяржаваў-удзельнікаў Жэнэўскіх канвэнцыяў, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацыяў, а таксама грамадзіх і прыватных структураў.
Адчыненае ў 1992 г. прадстаўніцтва ў Маскве (Расея) падтрымлівае зносіны з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.
|