![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | мерк. 820[1] |
Памёр | 13 лістапада 867[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Герб | ![]() |
Дзень памяці | 13 лістапада |
Мікалай I (па-лацінску: Nicolaus PP. I); 800, Рым — 13 лістапада 867, Рым) — папа рымскі з 24 красавіка 858 па 13 лістапада 867 году. Стваральнік папацэзарызму, самы значны пантыфік эпохі Каралінгаў. Каталіцкая гістарыяграфія ўшанавала Мікалая найменьнем Вялікі й унесла яго ў сьпіс сьвятых. Быў сваяком Льва IV і адразу ж пасьля абраньня на папскі трон вырашыў праводзіць «незалежную палітыку», якая ў Рыме заваёўвала ўсё большую папулярнасьць.
Ягоны пантыфікат увайшоў у гісторыю як пэрыяд, калі ўпершыню была пасьлядоўна сфармуляваная ідэаёлёгія папскай тэакратыі. На думку Мікалая I, папа рымскі павінен валодаць усёй паўнатой улады ў Касьцёле, зьяўляцца ягоным адзіным кіраўніком. Ня менш моцна Мікалай падкрэсьліваў вяршэнства папскай улады над уладай сьвецкіх васпаноў у пытаньнях веры й маралі[3]. Увесь пантыфікат Мікалая I быў бесьперапынным ланцугом намаганьняў і барацьбы, накіраваных на тое, каб гэтыя прынцыпы ажыцьцявіць на практыцы.
Мікалай I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў