Мікалай Сванідзэ | |
рас. Николай Сванидзе | |
Імя пры нараджэньні | рас. Николай Карлович Сванидзе |
---|---|
Род дзейнасьці | журналіст |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1955 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 верасьня 2024[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, вядовец, грамадзкі дзяяч, тэлежурналіст, радыёвядучы |
Месца працы | |
Сябра ў | Рада пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правох чалавека[d], Грамадзкая палата РФ першага скліканьня[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі другога склікання (2008—2010)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі трэцяга склікання (2010—2012)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі чацвёртага склікання (2012—2015)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі[d], Presidential Commission of the Russian Federation to Counter Attempts to Falsify History to the Detriment of Russia's Interests[d], Russian Jewish Congress[d] і Union of Journalists of Moscow[d] |
Маці | Адэлаіда Анатолеўна Сванідзэ[d] |
Узнагароды | |
Мікалай Сванідзэ (па-расейску: Николай Карлович Сванидзе; 2 красавіка 1955 году, Масква — 11 верасьня 2024, Масква) — расейскі тэлежурналіст, гісторык, вядоўца тэлевізійных праграмаў «Люстэрка», «Падрабязнасьці», «Кантрасты», «Суд часу» (на Пятым канале з 2010 па студзень 2011 году), «Гістарычны працэс». Аўтар цыклю дакумэнтальных перадачаў пра гісторыю Расеі «Гістарычныя хронікі з Мікалаем Сванідзэ» на канале «Расея». Сябра Грамадзкай палаты Расейскай Фэдэрацыі. З 2009 году да ліквідацыі камісіі ў 2012 году — сябра Камісіі па процідзеяньні спробам фальсіфікацыі гісторыі ў шкоду інтарэсам Расеі. Выкладчык Маскоўскага інстытуту тэлебачаньня й радыёвяшчаньня «Астанкіна».
Названы ў гонар дзеда — расстралянага ў 1937 годзе партыйнага дзеяча Мікалая Самсонавіча Сванідзэ. Бабуля Сванідзэ па бацькаўскай галіне — Цыля Язэпаўна была чальцом партыі бальшавікоў. Па словах Мікалая Сванідзэ, яна ненавідзела Сталіна.
Скончыў 56-ю маскоўскую спэцыялізаваную школу з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Скончыў гістарычны факультэт МДУ (1977), адмысловасьць гісторык. Працаваў у Інстытуце ЗША і Канады РАНАВ.
На расейскім тэлебачаньні — з 1991 году. У 1999 годзе — вядоўца аналітычнае праграмы на РТР. З 1996 году — намесьнік старшыні, а зь лютага 1997 па травень 1998 году — старшыня ВГТРК. Аўтар і кіраўнік цыклю гістарычных тэлевізійных праграмаў і тэлестужак.
Сябра бюро Саюзу журналістаў Масквы.
Зь лістападу 2005 году да траўня 2014 году — сябра Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, у складзе Камісіі па камунікацыях, інфармацыйнай палітыцы й свабоды слова ў сродках масавае інфармацыі[2]. Займаў пасады сябра Рады Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, старшыні камісіі Грамадзкае палаты па міжнацыянальных адносінах і волі сумленьня, сябра міжкамісійнае працоўнае групы па міжнароднай дзейнасьці Грамадзкае палаты, сябра камісіі Грамадзкае палаты па грамадзкім кантролі за дзейнасьцю праваахоўных органаў і рэфармаваньнем судова-прававое сыстэмы з правам дарадчага голасу[3].
Падтрымліваў меркаваньне, што нацыянальная большасьць абавязана клапаціцца пра праблемы нацыянальных меншасьцяў, паколькі большасьць — больш і мацней:
Расеец ў Чачні павінен сябе адчуваць камфортна, гэтак жа як і чачэнец — у Маскве (з інтэрвію ў перадачы Глеба П’яных канала НТБ, прысьвечанае суду над «Чорнымі каршакамі»). | ||
У 2006 годзе зьняўся ў кіно, згуляўшы ролю Алёшы Сванідзэ, брата першае жонкі Сталіна Ката Сванідзэ ў тэлесэрыяле «Жонка Сталіна»[4].
У 2007 году ўзначаліў катэдру журналістыкі факультэта журналістыкі РГГУ.
Генэрал-маёр КДБ СССР у адстаўцы Юры Драздоў адзначыў, што ён зь цікавасьцю глядзеў перадачу «Суд часу» з удзелам Сванідзэ, які, па меркаваньні Драздова, «рэгулярна знарок замоўчвае пра важныя факты, ну, а калі суразмоўца яму пра іх нагадвае, то ён яго хутка абрывае». Па яго меркаваньні, Сванідзэ ў гэтай перадачы дэманстраваў «прынцып выбарковае памяці ў стаўленьні гісторыі», а таксама «глыбіню працы амэрыканцаў па ажыцьцяўленьні апэрацыі ўплыву на адваротны бок». Пры гэтым Драздоў растлумачыў, што ў ЗША распрацавана «вельмі цікавая сыстэма ўплыву на вялікія людзкія масівы, для таго, каб пераканаць іх прыняць амэрыканскі пункт гледжаньня па той ці іншай нагодзе»[8].
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|