Мікаэль Люстыг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1986[1] (37 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2005 2005—2008 2008—2012 2012—2019 2019—2020 2020—2022 |
Умеа ГІФ Сундсваль Русэнборг Сэлтык Гент АІК |
12 (1) 81 (8) 95 (14) 160 (13) 16 (0) 67 (4) |
Зборныя | ||
2008—2021 | Швэцыя | 94 (6) |
Карл Мікаэ́ль Лю́стыг (па-швэдзку: Carl Mikael Lustig; нарадзіўся 13 сьнежня 1986 году, Умеа, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Сваю футбольную кар’еру Люстыг пачынаў у швэдзкім клюбе «Сандокернс СК», які выступае ў ніжэйшых дывізіёнах краіны. У 2004 годзе ён перайшоў у каманду «Умеа», зь якой у сэзоне 2005 году дасягнуў першага месца ў трэцім дывізіёне Швэцыі, што дало права выступаць у наступным сэзоне ў Супэрэтане.
У жніўні 2005 году Люстыг падпісаў кантракт з клюбам «ГІФ Сундсваль»[2]. Да заканчэньня сэзону 2005 году ён пасьпеў правесьці толькі 8 сустрэчаў у Альсвэнскане, у якіх ён 2 разы адзначыўся забітым мячом. Гэта не выратавала ягоны новы клюб ад перадапошняга месца ў чэмпіянаце Швэцыі, таму «Сундсваль» вылецеў у другі па сіле дывізіён. У наступным сэзоне 2006 году Люстыг канчаткова замацаваўся ў аснове каманды, правёўшы 28 матчы й забіўшы 3 галы. У 2007 годзе ён разам з камандай фінішаваў на трэцім месцы ў Супэрэтане, што азначала вяртаньне каманды ў Альсвэнскан.
У ліпені 2008 году Люстыг перайшоў у нарвэскі клюб «Русэнборг». Сума пераходу склала 8 млн швэдзкіх кронаў[3], кантракт быў падпісаны на тры з паловай гады. З 2009 году швэдзкі футбаліст зьяўляўся гульцом асноўнага складу. У 2009 і 2010 гадох ён разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Нарвэгіі. Сваёй гульнёй ён прыцягнуў увагу адразу некалькіх эўрапейскіх клюбаў: у прыватнасьці, цікавасьць да яго праяўлялі ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд»[4], італьянскія «Мілян»[5] і «Леччэ»[6].
1 студзеня 2012 году Мікаэль Люстыг на правах вольнага агента далучыўся да шатляндзкага «Сэлтыку»[7].
У студзені 2008 году трэнэр галоўнай зборнай краіны Лярс Лягербэк уключыў абаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. 19 студзеня Мікаэль дэбютаваў у зборнай Швэцыі, выйшаўшы на поле ў сустрэчы супраць зборнай ЗША, у якой швэды атрымалі паразу зь лікам 0:2[8].
«Русэнборг»:
«Сэлтык»: