Мікель Сан Хасэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 траўня 1989[1][2] (34 гады) | |
Рост | 1,88 м | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца, апорны паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 2009—2010 2010—2020 2020—2021 2021—2022 |
Лівэрпул → Атлетык Більбао (арэнда) Атлетык Більбао Бірмінггэм Сіці Амарэб’ета |
0 (0) 25 (1) 304 (27) 27 (0) 27 (1) |
Зборныя | ||
2014—2016 | Гішпанія | 7 (0) |
Мікель Сан Хасэ Дамінгес (па-гішпанску: Mikel San José Domínguez; нарадзіўся 30 траўня 1989 году, Памплёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Сэзон 2009—2010 году Мікель правёў у арэндзе ў «Атлетыка» Більбао[4], дзе добра сябе праявіў і заваяваў сталае месца ў першай камандзе. Басконскі клюб меў дамоўленасьць зь «Лівэрпулам» аб тым, што атрымае магчымасьць да 31 ліпеня 2010 году выкупіць кантракт гульца за 3 мільёны эўра[4].
19 траўня было абвешчана аб тым, што клюбы дамовіліся, і Сан Хасэ пераходзіць у «Атлетык» на сталай аснове[5]. Агулам правёў за клюб 397 матчаў, у тым ліку 304 матчы ў Ля Лізе[6]. Забіў 37 галоў, зь іх 27 у Ля Лізе. У ліпені 2020 году «Атлетык» ня стаў працягваць кантракт з вэтэранам клюба[7].
21 верасьня 2020 году стаў гульцом «Бірмінггэма»[8][9], які выступае ў другім паводле сілы Чэмпіянаце футбольнай лігі Ангельшчыны.
«Атлетык»:
Гішпанія: