Мікола Цудатворца | |
грэц. Άγιος Νικόλαος | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 сакавіка 270 Патара, правінцыя Лікія і Памфілія, Рымская імпэрыя |
Памёр | 6 сьнежня 343 Міра, правінцыя Лікія, прэтарыянская прэфэктура Ўсходу, Рымская імпэрыя |
Шануецца | гістарычнымі цэрквамі |
У ліку | сьвяціцеляў |
Галоўная сьвятыня | базыліка Сьвятога Міколы (Бары, Італія) |
Дзень памяці | 9 (22) траўня, 29 ліпеня (11 жніўня), 6 (19) сьнежня |
Патрон | вандроўнікаў, дзяцей і плыўцоў |
Атрыбуты | Дабравесьце ў руках |
Міко́ла Цудатво́рца (270, Патара, цяпер правінцыя Анталья,Турэччына — 343, цяпер Дэмрэ, правінцыя Анталья, Турэччына) — мірлікійскі архіяпіскап IV стагодзьдзя[1].
Таксама вядомы як Сьвяціцель або Сьвяты Мікола, Мікола Мірлікійскі і Мікола Ўгоднік[2]. 9 (22) траўня 1087 году яго мошчы перавезьлі ў італьянскі горад Бары. У выніку гэты дзень стаў адным зь дзён яго памяці[3].
Нарадзіўся ў горадзе Патара (правінцыя Лікія і Памфілія, Рымская імпэрыя) на паўвостраве Анатолія ў заможнай хрысьціянскай сям'і. Пасьля сьмерці бацькоў стаў сьвятаром[2]. Ягоны дзядзька Мікола Патарскі быў япіскапам і прыняў яго на пасаду чытальніка[4]. Таемна ахвяраваў 3-м дочкам зьбяднелага месьціча па гаманцы з залатымі манэтамі, каб тыя мелі пасаг для шлюбу. Гэты ўчынак стаў падставай для вобразу Сьвятога Міколы як «Бацюхны Раства», які дорыць дзецям падарункі[5].
Паломнічаў у Ерусалім, па вяртаньні адкуль стаў мірлікійскім япіскапам замест свайго памерлага дзядзькі Міколы Патарскага. У 303 годзе бізантыйскі імпэратар Дыяклетыян выдаў эдыкт аб Вялікім ганеньні на хрысьціянаў, у выніку чаго Міколу Цудатворцу зьняволілі. У 313 годзе імпэратар Канстантын I Вялікі зацьвердзіў Мілянскі эдыкт аб верацярпімасьці, пасьля чаго Міколу Цудатворцу вызвалілі. Спыніў рабаўніцтва Міраў Лікійскіх жаўнерамі праз скаргу іх генэралам Флявію Ўрсу, Вірыю Нэпацыяну і Гэрпіліёну. Пры дапамозе тых 3-х генэралаў запабег сьмяротнай кары 3-х чалавек, якіх вырак губэрнатар Эўстат, атрымаўшы хабар. Пазьней вызваліў тых генэралаў з турмы, калі консул Флявій Аблябій зьняволіў іх, таксама атрымаўшы хабар, і зьвінаваціў у нездушэньні паўстаньня ў Фрыгіі. У 325 годзе быў 151-м наведнікам Першага Нікейскага сабору (правінцыя Бітынія і Понт), дзе падпісаў Нікейскі сымбаль веры.
На 1-й палове V стагодзьзя бізантыйскі імпэратар Тэадосі ІІ загадаў пабудаваць базыліку Сьвятога Міколы ў Мірах Лікійскіх на месцы яго магілы. Яе ўзьвядзеньне скончылі ў 520 годзе. У VI стагодзьдзі яе перабудавалі на загад імпэратара Юстыніяна I. У ІХ стагодзьдзі храм перабудавалі ў царкву[5].
У прыказках Мікола Цудатворца згадваецца ў якасьці апекуна бедных, мараплаўцаў і нямоглых:
Таксама прыказка тлумачыць абед для бадзягаў, бедных і юродзівых у дзень памяці Міколы Цудатворцы 22 траўня: «Як не накорміш у Міколін дзень галоднага, дык сам увесь год галодны будзеш». Іншыя прымаўкі згадваюць гаспадарчыя звычаі і прыкметы:
У народных песьнях таксама сустракаюцца згадкі Міколы Цудатворцы:
Урэшце на вясновы дзень памяці Міколы Цудатворцы 22 траўня прыпадае звычай пачынаць купаньне. Таксама існуе звычай маліцца перад абразом Міколы Цудатворцы на караблі у буру[6].
На зімовы дзень Міколы Цудатворцы 19 сьнежня памяць пра яго адлюстроўваецца ў прымаўках:
Таксама ў зімовы дзень памяці Міколы Цудатворцы ладзіцца маскараднае хаджэньне па дамах са сьпевамі, якое ў Беларусі называецца «Салоха». Таксама выконваецца абрад «Мікольская сьвечка», гаспадары якой частуюць гасьцей блінамі. Затым запаленую сьвечку ставяць у лубок і пераносяць у суседні дом[8].
19 сьнежня 2013 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне срэбраную памятную манэту «Сьвяціцель Мікалай Цудатворац. 2013» наміналам 500 рублёў зь нізкі «Праваслаўныя сьвятыя. 2013». Манэта вагой 500 грамаў якасьці «пруф» і накладам 999 асобнікаў мела пробу стопку 999. На пярэднім баку мэнэты разьмясьцілі выяву царквы Сьвятога Спаса ў Полацку, на адваротным — абраз сьвяціцеля Міколы Цудатворцы. Манэту адчаканіў «Манэтны двор Польшчы»[10].
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |