Мікіта Нікалаевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 71 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 | Менск | 32 (2) |
2019—2021 | Тарпэда-БелАЗ | 73 (6) |
2022 | Славія Сафія | 5 (0) |
2022 | Дугаполе[d] | 8 (0) |
2023 | Шахцёр Салігорск | 14 (1) |
Зборныя | ||
2017 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Мікі́та Міха́йлавіч Нікалае́віч (нар. 11 верасьня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёру».
Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. Увосень 2015 году гуляў за «Менск» у Юнацкай лізе УЭФА. У сэзоне 2016 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады гэтак і не дэбютаваў у афіцыйных матчах. 19 сакавіка 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Менску» ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 15 чэрвеня 2017 году ў гасьцявым матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сэзону 2017 году згуляў яшчэ ў 6 матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2018 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, але неўзабаве пачаў выходзіць на замену ў асноўнай камандзе. Зь ліпеня трывала зьяўляўся ў пачатковым складзе. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[4] і неўзабаве стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У жодзінскай камандзе рэгулярна зьяўляўлся на полі, але ня меў трывалага месца ў асноўным складзе. Гулец звычайна чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У лютым 2022 году быў прадстаўлены гульцом сафійскай «Славіі»[7]. У жніўні 2022 году пакінуў баўгарскі клюб, а ў верасьні далучыўся да харвацкага «Дугаполя»[8].
У красавіку 2023 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[9].
У кастрычніку 2013 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 10 лістапада 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (0:0).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 2 |