Мікіта Сьцяпанаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 красавіка 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атыраў | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2017 | Смалявічы | 89 (3) |
2017 | → Дняпро Магілёў | 13 (0) |
2018 | Дняпро Магілёў | 27 (0) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 29 (1) |
2020 | Тарпэда-БелАЗ | 10 (0) |
2021 | Нёман Горадня | 2 (0) |
2021—2022 | Іслач | 42 (3) |
2023— | Атыраў | 25 (0) |
Зборныя | ||
2017—2018 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
2020 | Беларусь | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мікі́та Сьцяпа́наў (нарадзіўся 6 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага «Атыраў». Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама ёсьць футбалістам.
Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сэзон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе каманды. У пачатку 2017 году выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сэзона 2017 году стаў радзей зьяўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень»[3]. Дапамог сталічнаму клюбу прабіцца да Найвышэйшай лігі і па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4]. У сэзоне 2018 году быў асноўным гульцом дружыны, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.
У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету з Найвышэйшай лігі. У студзені 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелёніі», аднак польскі клюб вырашыў не пачынаць супрацу з абаронцам, і неўзабаве далучыўся да складу жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[5]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазьней страціў месца ў аснове, з жніўня не гуляў за асноўную каманду, выступаючы за дубль.
У студзені 2021 году па заканчэньні дамовы пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Неўзабаве стаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёмнам» і склаў угоду з клюбам[7]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе гарадзенцаў, але хутка трапіў на лаву запасных. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне зь «Іслаччу»[10]. У сьнежні 2022 году скасаваў кантракт з клюбам[11].
З студзеня 2023 году трэнаваўся з казаскім «Атыраў» і ў лютым 2023 году афіцыйна стаў гульцом клюбу[12]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атыраў»[13].
25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Летувы (2:1). 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 12 | 0 |
Прамень | 13 | 0 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 0 |