Мікіта Халімончык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 2000[1] (25 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 79 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2022 | Дынама Менск | 3 (0) |
2020 | → Смалявічы | 9 (0) |
2021 | → Нёман Горадня | 13 (0) |
2022 | → Менск | 21 (0) |
2023—2024 | Арсэнал Койданаў | 11 (0) |
Зборныя | ||
2018 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2021—2022 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
Мікі́та Халімончык (нарадзіўся 3 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Выхаванец менскай СДЮШАР-5. З 2016 году пачаў выступаць за дубль сталічнага «Дынама». Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДАТУ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Перад сэзонам 2019 году прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 16 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Энеэргетыка-БДУ» (6:1) і адзначыўшыся галявой перадачай. Пазьней гуляў пераважна за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды, дзе звычайна зсатаваўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў клуб[3]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай «Дынама». Таксама прайшоў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сэзон 2021 году ў складзе дынамаўцаў, гуляючы перадусім за дубль. У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да гарадзенскага «Нёмана»[4], дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2021 году вярнуўся ў «Дынама»[5].
У пачатку 2022 году трэнаваўся з дынамаўцамі, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Менску»[6]. Рэгулярна зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, толькі канец сэзону прапусціў праз пашкоджаньня. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Менск»[7]. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і «Смаргоні». У сакавіку стаў гульцом першалігавага койданаўскага «Арсэнала»[8], не зважаючы на службу ва Ўзброеных сілах[9]. У жніўні 2024 года пакінуў клюб[10].
У кастрычніку 2018 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 2 верасьня 2021 годк дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы супраць зборная Ісьляндыі (1:2).