Мілан Бараш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1981[1][2][3][…] (42 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вігантыцы | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2002 2002—2005 2005—2007 2007—2008 2008 2008—2013 2013 2013—2014 2014—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2020 2020— |
Банік Лівэрпул Астан Віла Алімпік Ліён → Портсмут (арэнда) Галатасарай Банік Антальяспор Банік Млада Болеслаў Слован Лібэрац Банік Вігантыцы |
15 (11) 68 (19) 42 (9) 24 (7) 12 (0) 93 (48) 12 (5) 13 (2) 11 (2) 21 (6) 24 (5) 59 (16) 0 (0) |
Зборныя | ||
2001—2012 | Чэхія | 93 (41) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мілан Бараш (па-чэску: Milan Baroš; нарадзіўся 28 кастрычніка 1981 году, Валашксе-Мезіржычы, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, які выступае на пазыцыі нападніка за клюб «Вігантыцы» зь ніжэйшых дывізіёнаў чэскага футболу. Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Добра вядомы сваёй прамым стылем гульні, хуткасьцю й дрыблінгам.
У сэзоне 2008—2009 гадоў Бараш забіў 20 галоў у розыгрышы Турэцкай супэрлігі, што зьяўляецца самым вялікім паказчыкам сярод усіх розыгрышаў турэцкага чэмпіянату. Зьяўляецца ляўрэатам Залатой буцы на чэмпіянаце Эўропы 2004 году, дзе ён забіў 5 галоў. Раней абараняў колеры такіх клюбаў, як «Лівэрпул», «Астан Віла» й «Алімпік» (Ліён).
Выступаў за клюбы «Банік» (Острава), «Лівэрпул» і «Астан Віла». У студзені 2008 году на правах арэнды перайшоў у «Портсмут». 26 жніўня 2008 году Бараш падпісаў трохгадовы кантракт з стамбульскім клюбам «Галатасарай».
«Лівэрпул»:
«Алімпік» Ліён:
«Портсмут»:
«Галатасарай»:
«Млада Болеслаў»:
Чэхія:
Жанаты на Тэрэзе Франкавай[4]. 1 верасьня 2009 году ў сужанцаў нарадзіўся сын Патрык.