Мілаш Зэман

Мілаш Зэман
па-чэску: Miloš Zeman
Прэзыдэнт Чэхіі
8 сакавіка 2013 — 8 сакавіка 2023
Прэм’ер-міністар: Пётар Нэчас
Папярэднік: Вацлаў Кляўс
Прэм’ер-міністар Чэхіі
17 ліпеня 1998 — 12 ліпеня 2002
Прэзыдэнт: Вацлаў Гавэл
Папярэднік: Ёзэф Тошаўскі
Наступнік: Уладзімер Шпідля
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
27 чэрвеня 1996 — 17 ліпеня 1998
Папярэднік: Мілян Угдэ
Наступнік: Вацлаў Кляўс
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
28 лютага 1993 — 7 красавіка 2001
Папярэднік: Іржы Горак
Наступнік: Уладзімер Шпідля
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 верасьня 1944
Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі
Партыя: Камуністычная партыя (1968—1970)
Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009)
Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер)
Сужэнец: Івана Зэманова[d][1]
Дзеці: Кацярына Зэманова[d] і Давід Зэман[d]
Бацька: Josef Zeman[d]
Маці: Marie Zemanová[d]
Адукацыя: Вышэйшая эканамічная школа (Прага)
Узнагароды:
Выява аўтографу

Мі́лаш Зэ́ман (па-чэску: Miloš Zeman, Аўдыё ˈmɪloʃ ˈzɛman ; * 28 верасьня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэскага парлямэнту (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партыяў Чэхіі.

Мілашавы бацькі разьвяліся, калі таму было два гады. Выхаваньнем займалася маці, настаўніца па спэцыяльнасьці. Пасьля скончыў школу ў родным месьце і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[2].

У часе Праскай вясны 1968 Зэман стаў сябрам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 быў выключаны зь яе за нязгоду з пактам пра ўварваньне ў Чэхаславаччыну[3]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартовай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, зь якой быў звольнены ў 1989 за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаваньне і аднаўленьне)[2].

Улетку 1989 ягоны крытычны камэнтар на Чэхаславацкім тэлебачаньні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным зь лідэраў Грамадзянскага форуму[4].

У красавіку 2001 Мілаш Зэман пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзыдэнта, аднак саступіў Вацлаву Кляўсу з-за разьяднанасьці сваё партыі. Пасьля гэтага Зэман стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 з-за канфлікту зь лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэкам пакінуў партыю.

У 2013 року ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карэла Шварцэнбэрга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013.

  1. ^ iDNES.cz (чэс.) — 2018.
  2. ^ а б Miloš Zeman novinky.cz Праверана 27 студзеня 2013 г.
  3. ^ Neuděloval bych ani milosti, ani amnestie, napsal čtenářům Zeman (чэс.) Mladá fronta DNES. iDNES. Праверана 27 January 2013 г.
  4. ^ "Jistý prognostik" si dovolil kritizovat komunistické hospodářství (чэс.). Чэскае тэлебачаньне (3 August 2010). Праверана 27 January 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Іржы Горак
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
1993—2001
Наступнік
Уладзімер Шпідля
Папярэднік
Мілян Угдэ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
1996-1998
Наступнік
Вацлаў Кляўс
Папярэднік
Ёзэф Тошаўскі
Прэм’ер-міністар Чэхіі
1998—2002
Наступнік
Уладзімер Шпідля
Папярэднік
Вацлаў Кляўс
Прэзыдэнт Чэхіі
2013—
Наступнік
'