Мінускул

Каралінскі мінускул

Мінускул, мінускульнае пісьмо (ад лац. minusculus — «маленькі») — альфабэтнае пісьмо, якое складаецца з радковых літараў, то бок зь літараў, напісаньне якіх мысьленна ўкладаецца ў чатыры гарызантальныя лініі (дзьве ўнутраныя лініі абмяжоўваюць цела літары, дзьве вонкавыя — яе восі і хвасты). Мінускульнае пісьмо ўзьнікла ў II ст. у лацінскім рукапісным пісьме, з III ст. атрымала шырокі распаўсюд і выціснула з ужытку маюскульнае пісьмо.