Сынонімы: пэнілінкцыя, фалятарызм (па-грэцку: φαλλός — чэлес). Магчыма выкананьне дзеля дасягненьня чэлесам эрэкцыі, пры частковай эрэкцыі, пры эрэктыльнай дысфункцыі, а таксама як заменная форма плоцевай дзейнасьці пры хваравітым похвавымплоцевым чыне.
Фэляцыя (лац. fello — смакчу) — найбольш распаўсюджаная назва аральнага сэксу на Захадзе. Пры фэляцыі чэлес і/ці машонка пасіўна ўзбуджаюцца праз пацалункі, лізаньня, пакусваньне ці смактаньне з боку прымаючага партнэра.
Ірумацыя (лац. irrumatio — ir- — «унутры» + ruma — «сасок») — форма пранікальнага аральнага сэксу, які прадугледжвае, у адрозьненьне ад фэляцыі, самастойныя фрыкцыі чэлеса ў ротавай паланіне і глотцы. Прымаючы партнэр застаецца пасіўным. Гэтая форма плоцевых зносінаў таксама можа выконвацца без пранікненьня, мэтадам зьдзяйсьненьня актыўных штуршковых рухаў чэлеса між ног партнэра, між верхнімі часткамі ягоных сьцёгнаў ці між жыватамі двух партнэраў.