Мірыям Фрыд (па-ангельску: Miriam Fried; нарадзілася ў 1946 годзе, Сату-Марэ, Румынія) — ізраільска-амэрыканская скрыпачка.
У двухгадовым узросьце пераехала з бацькамі ў Ізраіль.
Заваявала сусьветную вядомасьць на мяжы 1960—1970-х гг., атрымаўшы першыя прэміі на конкурсе скрыпачоў імя Паганіні ў Генуі (1968) і конкурсе імя каралевы Лізаветы ў Брусэлі (1971).
У далейшым Фрыд пераехала ў ЗША, дзе вучылася ў Івана Галамяна ў Джульярдзкай школе і ў Джозэфа Гінгольда ў Індыянскім унівэрсытэце. Яе ўласная выкладчыцкая кар’ера пачалася ў 1986 г. на музычным факультэце Ўнівэрсытэту штату Індыяна. У цяперашні час Фрыд — прафэсар Кансэрваторыі Новай Ангельшчыны ў Бостане.
У рэпэртуары Фрыд шырокі спэктар твораў розных эпох. Увага публікі і спэцыялістаў прыцягнула выкананьне ёю ўсіх санат і партыі Баха для скрыпкі сола (Нью-Ёрк, 1985). Сярод найбольш вядомых яе запісаў — канцэрт Сыбэліюса для скрыпкі з аркестрам. Фрыд таксама зьяўляецца першай скрыпкай вядомага ў ЗША квартэта імя Мэндэльсона.
Фрыд замужам за альтыстам Полам Бісам — сынам віялянчэлісткі Раі Гарбузавай; іх сын — піяніст Джонатан Біс (нар. 1980).
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |