Мітчэль Вайзэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 красавіка 1994[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вэрдэр | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2013 2015—2018 2018—2022 2021—2022 2022— |
Баварыя → Кайзэрсьляўтэрн (арэнда) Гэрта Баер → Вэрдэр (арэнда) Вэрдэр |
16 (1) 15 (2) 70 (5) 53 (3) 24 (2) 60 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мі́тчэль Ва́йзэр (па-нямецку: Mitchell Weiser; нар. 21 красавіка 1994 году) — нямецкі футбаліст, правы абаронца і правы флянгавы гулец клюбу «Вэрдэр».
Выхаванец моладзевай акадэміі «Кёльну». Дэбютаваў у Бундэсьлізе 25 лютага 2012 году ў матчы «Кёльну» супраць «Баеру»[3]. Гэты матч стаўся адзіным у складзе гадоўнай каманды клюбу, бо ўжо улетку гулец далучыўся да «Баварыі»[4]. Пэўны час футбаліст правёў у арэндзе ў клюбе Бундэсьлігі 2 «Кайзэрсьляўтэрн», а па вяртаньні згуляў за «Баварыю» ў Лізе чэмпіёнаў, замяніўшы ў матчы супраць чэскай «Вікторыі» Марыё Гёцэ на 87-й хвіліне матчу. 5 красавіка 2014 году ўпершыню за мюнхэнскі клюб адгуляў у матчы чэмпіянату Нямеччыны, але каманда, якая ўжо гарантавала чэмпіёнскі тытул, прагуляла «Аўгусбургу» зь лікам 1:0[5]. Пасьля Вайзэр абараняў колеры сталічнай «Гэрты», а ў наступным далучыўся да «Баеру», дзе, акрамя першага сэзону, часьцей прапускаў гульні, чым гуляў. Улетку 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Вэрдэру», які той сэзон спаборнічаў у Бундэсьлізе 2[6]. Праз год клюбы ўмовіліся на сталае прыяднаньне гульца да брэмэнскай каманды.
«Баварыя»: