Міты Ктулху

«Мітамі Ктулху» звычайна называюць міталёгію, якая створана Говардам Філіпсам Лаўкрафтам, а таксама творы іншых аўтараў па матывах яго працаў, якія вытрыманыя ў яго асаблівым стылі. Напрыклад, у Мітах Ктулху пакінулі свой адбітак фантасты Аўгуст Дэрлет, Фрэнк Лёнг, Робэрт Говард, Робэрт Блёх, Фрыц Лейбэр, Колін Ўілсан, Брайан Ламлі, Генры Катнэр і некаторыя іншыя. У Мітах дазволена выкарыстаньне прыдуманых Лаўкрафтам багоў і істотаў, герояў і месцаў, старажытных кнігаў і артэфактаў. Хоць па вялікаму рахунку гэта ня так абавязкова — у бясконцым Сусьвеце дастаткова месца для іншых божышчаў. Важны элемэнт Мітаў — гэта стварэньне атмасфэры звышнатуральнага жаху ў сутыкненьні чалавека з чымсьці, што знаходзіцца за межамі звыклага для яго сьвету, з тым, што ён ня можа растлумачыць.

Нягледзячы на тое, што Лаўкрафт тварыў у XX ст. (а пік яго творчасьці прыходзіцца на 1920-я гады), яго творы па стылю бліжэй да готыкі XVIII—XIX стагодзьдзяў (беручы да ўвагі і моўныя архаізмы), чымся да цяперашніх «майстраў жахаў», такіх як Стывен Кінг і Клайв Баркэр (з уласьцівым для іх натуралізмам)

Неад’емная і важная частка Лаўкрафтаўскіх жахаў.

Паходжаньне тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
« Пг'нкглуі мкглў'нафг Ктулху Р'льех ўкгаг'нагл фгтакгн

У сваім доме ў Р’льех мёртвы Ктулху сьпіць у чаканьні
—Г.Ф. Лаўкрафт, «Кліч Ктулху»

»

Гэты літаратурны кірунак названы ў гонар Ктулху, фантастычнае істоты, зь якім публіка ўпершыню пазнаёмілася ў апавяданьні Лаўкрафта «Кліч Ктулху» у 1928 годзе. Цікава, што Ктулху не зьяўляецца ні адным з галоўных, ні адным з найжахлівешых божышчаў з пантэона Мітаў Ктулху.

Некаторыя элемэнты міталёгіі Лаўкрафта

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адна з істотаў мітаў Ктулху — Шаб-Ніґурат
  • Азатот — безьцялесны дух. Кіруе старажытнымі, якіх старэйшыны схавалі ад зямлі ў хаосе, за 11 пячацямі.
  • Гатаноа (ткс. Гхатанатхоа) — бесьсьмяротная істота, якую пакінулі на Зямлі прышэльцы з плянэты Юґот.
  • Гідра (Маці Гідра) — разам з Айцом Даґонам зьяўляецца заступнікам Глыбакаводных.
  • Глыбакаводныя — разумныя амфібіі. Варагавалі са Старцамі.
  • Даґон (ткс. Айцец Даґон) — падводнае божышча. Разам з Маці Гідрай зьяўляецца заступнікам глыбокаводных.
  • Старажытныя — старажытныя і жахлівыя божышча, якія прыйшлі на Зямлю з зораў.
  • Йоґ-Сатот — божышча, якое зьнітоўвае розныя вымярэньні і сьветы.
  • Пякельны вампір — істоты спараджоныя шчупальцамі Ктулху.
  • Мі-Ґо (ткс. «грыбы зь Юґота») — раса прышэльцаў (верагодна з Плутона), крайне непрыхільная да людзей.
  • Ньярлятатэп (ткс. Ньярлятхтэп) — увасабленьне хаоса, пасланец багоў.
  • Старцы (Старэйшыны) — іншаплянэтныя істоты. У дадзены момант вымерлі альбо неактыўныя. Варагавалі з Глыбакаводнымі, стварылі шаґотаў.
  • Шаб-Ніґурат (ткс. Чорны Казярог Лясоў з Тысячным Нашчадзтвам) — божышча ўрадлівасьці.
  • Хастур — божышча, якое жыве за межамі космасу, звычайна прыходзіць у выглядзе віхру. Здольнае высмоктваць выклікаючага, пакідаючы только абалонку.
  • Нашчадкі Ктулху — згадваецца ў рамане «У гарах Вар'яцтва», як раса касьмічных васьміногападобных прышэльцаў, якія прыйшлі на Зямлю на чале з Ктулху, у часы валадарыньня Старцаў, зь якімі вялі жорсткія войны за абшары Зямлі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міты Ктулхусховішча мультымэдыйных матэрыялаў