Мітэнвальд

Мітэнвальд
ням. Mittenwald
Герб Мітэнвальду


Краіна: Нямеччына
Зямля: Баварыя
Плошча:
Вышыня: 911 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 08823
Паштовы індэкс: 82481
Нумарны знак: GAP
Геаграфічныя каардынаты: 47°26′31″ пн. ш. 11°15′37″ у. д. / 47.44194° пн. ш. 11.26028° у. д. / 47.44194; 11.26028Каардынаты: 47°26′31″ пн. ш. 11°15′37″ у. д. / 47.44194° пн. ш. 11.26028° у. д. / 47.44194; 11.26028
Мітэнвальд на мапе Нямеччыны
Мітэнвальд
Мітэнвальд
Мітэнвальд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mittenwald.de

Мітэнвальд (па-нямецку: Mittenwald) — нямецкае мястэчка ў Баварыі недалёка ад аўстрыйскай граніцы. Месьціцца ў даліне ракі Ізар на поўначы Альпаў.

Лягэр для перамешчаных асобаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік «Змагарам за волю Беларусі» ў Мітэнвальдзе

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1946—1951 гг. у мястэчку знаходзіўся лягэр для перамешчаных асобаў. Лягер ДП (displaced persons — перамешчаныя асобы ) месьціўся над невялікім возерам Лютэнзэ (Lüttensee) у двухпавярховых казармавых будынках. Пераважаі там расейцы, але меліся ўкраінцы і беларусы.

У лягеры ў 1947 годзе былі заснаваны беларускі садок[3] і пачатковая школа. Выдаваўя часопіс беларускай моладзі „Вясна”[4].

Дзяцей у садку было 13, у тым ліку 5 хлапцоў і 8 дзяўчат у веку ад 3-х да 6-ці гадоў. Праграма навучаньня: вершы, казкі, песьні, рухомыя гульні, малюнкі, вырэзваньне з паперы розных фігураў і арнамэнтаў, ляпленьне з плястыліны. Настаўніцаю ў садку была сп-ня Ганна Стома. У пачатковай беларускай школе працавала 4 клясы, дзе ў 1947/1948 навучалася 20 дзяцей, а ў 1948/1949 — 24 дзіцёнкі. Настаўнікамі ў школе працавалі сп. Анатолі Валюшка, Сымон Шаўцоў. Вучні старэйшых клясаў належалі да Беларускага скаўтынгу[5].

Дачыненьні расейскай адміністрацыі лягеру да беларускае школы былі нэгатыўныя, а часамі нават і варожыя. Увосені 1949 году ДП-лягер у Мітэнвальдзе быў зьліквідаваны, а разам зь ліквідацыяй яго перасталі існаваць школьныя ўстановы й арганізацыя Беларускіх Скаўтаў.

У 1948 годзе побач з горадам у Альпах беларусамі пастаўлен помнік ў гонар Слуцкіх паўстанцаў[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]