Міхай Эмінэску | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 студзеня 1850[1][2][3][…] |
Памёр | 15 чэрвеня 1889[4] (39 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Gheorghe Eminovici[d] Raluca Eminovici[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | актор, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменьнік, паэт, палітык |
Гады творчасьці | з 1866 |
Жанр | паэзія |
Мова | румынская мова[5] і нямецкая |
Подпіс | |
Міхай Эмінэску (па-румынску: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозьвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, клясык румынскай літаратуры.
Нарадзіўся 15 студзеня 1850 году ў Баташані ў шматдзетнай сям’і.
Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Сьлёзы ліцэістаў». Ня скончыўшы навучаньня ў гімназіі ў Чарнаўцах, Міхай па патрабаваньні бацькі зьязджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом унівэрсытэту і вывучае філялёгію, філязофію і юрыспрудэнцыю. У гэты пэрыяд аўтар выдае цыкль вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».
Восеньню 1872 году паэт перабраўся ў Бэрлін, дзе да верасьня 1874 году слухаў цыкль лекцый пры Бэрлінскім унівэрсытэце. У верасьні 1874 году паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспэктарам. Зьнясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасьці і духоўная нездаволенасьць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псыхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае паляпшэньне пасьля лячэньня, будзе перасьледваць яго да канца жыцьця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыцьцёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнаньне, ён ужо быў ня здольны гэта ўсьвядоміць. Памёр Эмінэску ў псыхіятрычным шпіталі ў Бухарэсьце 15 чэрвеня 1889 году.
Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар[6], Лявон Баршчэўскі, К. Коракс[7], Аксана Данільчык[8].