Міхал Зых | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-польску: Michał Zych |
Нарадзіўся | 28 траўня 1982 (42 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | фігурыст, танцор на ільдзе |
Міхал Зых (па-польску: Michał Zych, нар. 28 траўня 1982 у Гдыні) — польскі спартовец-фігурыст, які выступае ў катэгорыі танцаў на лёдзе.
Цяперашняй ягонай партнэркай на лёдзе зьяўляецца Аляксандра Каўц. Раней выступаў з Агнешкай Шот і Мартай Дзёбэк. Першым трэнэрам быў Міраслаў Плютоўскі.
Дует трэніруецца перш за ўсё ў Лодзі, у мясцовым Гарадзкім спартовым клюбе, пад кіраўніцтвам трэнэра Марыі Альшэўскай-Лелянкевіч. Таксама зьвяртаюцца за кансультацыямі і да міжнародных адмыслоўцаў. Міхал Зых і Аляксандра Каўц былі чэмпіёнамі Польшчы ў 2003, 2004 і 2006 гадах.
У верасьні 2005 году на спаборніцтвах «Мэмарыял Карла Шафэра» прайшлі кваліфікацыю як першая рэзэрвовая пара на зімовых Алімпійскіх гульнях. Пасьля адмовы ад удзелу нямецкай пары ў студзені 2006 году былі далучаныя да алімпійскай каманды Польшчы. На алімпійскіх гульнях у Турыне Міхал Зых і Аляксандра Каўц занялі 21 месца.