Міхалаўцы | |||||
Michalovce | |||||
![]() Гарадзкая плошча Міхалаўцаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1244 | ||||
Горад з: | 1867 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Кошыцкі край | ||||
Раён: | Раён Міхайлаўцэ | ||||
Прыматар: | Дольны Зэмплін | ||||
Плошча: | 52,8 км² | ||||
Вышыня: | 115 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
40,255 762 чал/км² | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0 56 | ||||
Паштовы індэкс: | 071 01 | ||||
Аўтамабільны код: | MI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°45′27″ пн. ш. 21°55′06″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д.Каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′06″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. | ||||
Міхалаўцы на мапе Славаччыны ![]() ![]() Міхалаўцы | |||||
![]() | |||||
http://www.michalovce.sk |
Міхалаўцы (саст. па-расейску: Михайловцы; па-славацку: Michalovce, па-ўкраінску: Михайлівці, па-нямецку: Großmichel, па-вугорску: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на тэрыторыі Ўсходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.
Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Сьвіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе вугорцы забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Зэмплінскага краю ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Зэмпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Вугоршчына. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і яны сталі раённым цэнтрам.
Асаблівасьцю Міхалаўцаў зьяўляецца факт, што чвэрць насельніцтва зьяўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.
У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, зь якіх вугорцы складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.
Паводле перапісу 2001 году мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасьці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[1].
Міхалаўцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў