Міхаіл Бабічаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 76 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 | Рубін Казань | 0 (0) |
2014—2015 | Крас[d] | |
2015 | Ворша | 8 (0) |
2016—2017 | Віцебск | 55 (3) |
2018 | Тарпэда-БелАЗ | 14 (0) |
2019 | Нёман Горадня | 14 (1) |
2020 | РФШ | 15 (0) |
2021—2023 | Нымэ Калью | 70 (1) |
Міхаі́л Ба́бічаў (нар. 2 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца эстонскага клюбу «Нымэ Калью».
Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, заснавальнікам якой быў ягоны бацька Анатоль Бабічаў. У 2012 годзе перайшоў у склад казанскага «Рубіна», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 году, пакінуўшы «Рубін», узмоцніў склад клюбу італьянскай Сэрыі D «Крас»[4], аднак праз праблемы з дакумэнтамі клюб здолеў заявіць гульца на чэмпіянат толькі ў канцы 2014 году[5].
Улетку 2015 году вярнуўся ў Беларусь. Транаваўся разам зь «Віцебскам», які ачоліў былы трэнэр Міхаіла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі, аднак клюб не пасьпеў заявіць яго на чэмпіянат[6]. У выніку ў кастрычніку ўзмоцніў склад першалігавай «Воршы»[7]. Па заканчэньні сэзону, у сьнежні 2015 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[8]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матча супраць «Менску» (0:1) на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Пазьней здолеў замацавацца ў апорнай зоне ў стартавым складзе віцебчукоў.
У сьнежні 2017 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У пачатку сэзону 2018 году звычайна гуляў у пачатковым складзе, зь верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[10]. Пасьля зыходу з «Тарпэда-БелАЗ» спрабаваў працаўладкавацца ў «Іслачы», але ня даў рады. Пазьней выправіўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман», зь якім у лютым 2019 году падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сэзон 2019 году ў асноўным складзе гарадзенцаў, аднак зь лета страціў месца ў складзе, выступаючы за дубль. У сьнежні 2019 году пакінуў «Нёман»[12].
У лютым 2020 году стаў гульцом латвійскага клюбу РФШ[13]. У сакавіку 2021 году перайшоў у эстонскі «Нымэ Калью»[14].
Выклікаўся на таварыскія матчы і зборы юнацкіх зборных Беларусі. У верасьні 2013 году, будучы гульцом расейскага «Рубіна», адмовіўся ад чарговага выкліку[15]. Пазьней патлумачыў адмову бракам гульнёвай практыкі на зборах[16]. 26 сакавіка 2016 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (0:3). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |