Міхаіл Гардзяйчук | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 кастрычніка 1989[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 74 кг[4] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 62 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007 | Шахтар Караганда | |
2008—2009 | Хваля | 45 (10) |
2010 | Нафтан | 32 (3) |
2011—2012 | БАТЭ | 20 (1) |
2012 | → Белшына | 22 (3) |
2013 | Белшына | 31 (9) |
2014—2018 | БАТЭ | 116 (51) |
2019 | Табол | 14 (2) |
2019—2020 | Дынама Берасьце | 40 (14) |
2021—2022 | Ліепая | 35 (7) |
2022— | Дынама Берасьце | 69 (30) |
Зборныя | ||
2009—2011 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
2013—2019 | Беларусь | 26 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Міхаі́л Гардзяйчу́к (нарадзіўся 23 кастрычніка 1989 году, Сарань, Казаская ССР) — беларускі футбаліст, выступае за берасьцейскае «Дынама» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднай клясы. Найлепшы футбаліст Беларусі (2017).
Футболам пачаў займацца ва ўзросьце 8—9 гадоў у саранскай спортшколе. Першым трэнэрам быў Уладзімер Быстроў. Пазьней пераехаў зь сям’ёй у Караганду[5]. У 17 гадоў падпісаў свой першы прафэсійны кантракт зь мясцовым «Шахтарам». У 2007 годзе выступаў у першай лізе Казахстану за фарм-клюб «Шахтару» — «Шахтар-Юнацтва» (19 гульняў, 3 галы). У 2008 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю», у складзе якой у 2009 годзе стаў срэбным прызэрам першынства першай лігі Беларусі і забіў 5 мячоў за сэзон.
У 2010 годзе стаў гульцом клюбу «Нафтан», за які дэбютаваў у матчы за Супэркубак Беларусі. Міхаіл стаў асноўным гульцом каманды ў дэбютным сэзоне, згуляўшы 32 матчы ў чэмпіянаце краіны, у якіх забіў 3 галы і аддаў 3 выніковыя перадачы.
27 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ, разам зь якім быў удзельнікам Лігі Эўропы сэзону 2010—2011 гадоў, дзе нават забіў гол у браму «Пары Сэн-Жэрмэн» у першым хатнім матчы 1/16 фіналу. У сэзоне 2011—2012 гадоў разам з барысаўскім клюбам прымаў удзел Лізе чэмпіёнаў, дзе вызначыўся ў хатнім матчы супраць клюбу «Экранас». Але зь цягам часу Міхаіл стаў зрэдку трапляць у асноўны склад клюбу, губляючы гульнявую практыку.
У сакавіку 2012 году разам з Максімам Скавышам быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў «Белшыну»[6]. У студзені 2013 году правы на Гардзейчука былі набытыя «Белшынай» у БАТЭ[7], зь якой ён падпісаў кантракт на два гады[8]. У бабруйскай камандзе Міхаіл стаў адным зь лідэраў. У канцы 2013 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[9]. У сьнежні 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Табол»[10].
У жніўні 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». Дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году стаць чэмпіёнам Беларусі. У сэзоне 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом дынамаўцаў. У лютым 2021 годк быў прадстаўлены ў якасьці гульца латвійскай «Ліепаі»[11]. Застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2022 годзе, калі іншыя беларускія гульцы, як то Алег Вераціла, Дзьмітры Бага і Яўген Бярозкін, пакінулі клюб. У чэрвені 2022 году скасаваў дамову зь «Ліепаяй»[12]. Неўзабаве стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў ліпені афіцыйна вярнуўся ў клюб, склаўшы працоўную ўгоду да канца 2022 году[13]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы, за паўгады зарабіўшы 5 галоў і 6 галявых перадачаў. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з дынамаўцамі на два гады[14].
Гуляў за зборную Беларусі (да 21 году). Зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, аднак аніводнага разу не выходзіў на поле з прычыны траўмы. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпійскіх гульнях 2012 году, дзе браў удзел ува ўсіх трох матчах каманды.
15 лістапада 2013 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Альбаніі. 8 верасьня 2015 году ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць Люксэмбургу аформіў дубль, тым самым усталяваўшы выніковы лік 2:0.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 15 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 18 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 4 |
|