Міхаіл Якімовіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 студзеня 1967 (57 гадоў) Слуцак, БССР | |
Рост | 187 см | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | левы паўсярэдні | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
1984—1992 1992—1999 1999—2004 |
СКА Менск Тэка Кантабрыя Портлянд Сан Антоніё |
|
Зборныя | ||
1987—1991 1992 1992—1995 |
СССР Аб’яднаная зборная Беларусь |
117 (?) 7 (29) 41 (231)[1] |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Барсэлёна-1992 | Аб’яднаная зборная |
Чэмпіянаты сьвету | ||
Срэбра | Чэхаславаччына-1990 | Зборная СССР |
Міхаі́л Іва́навіч Якімо́віч (нар. 13 студзеня 1967 году[2], Слуцак, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, алімпійскі чэмпіён 1992 року ў складзе Аб’яднанай каманды СНД, чэмпіён сьвету 1990 року ў складзе зборнай СССР.
Скончыў Беларускі інстытут фізычнай культуры[3].
За савецкім часам Міхаіл Якімовіч выступаў за менскі СКА. З 1992 гуляў у Гішпаніі за клюбы «Тэка Кантабрыя» і «Портлянд» Сан Антоніё. З усімі трыма клюбамі ён выйграваў Лігу чэмпіёнаў, што акрамя яго дагэтуль паўтарылі яшчэ толькі два гульцы: Матэа Гаральда ды Хасэ Хавіер Амбрадас (абодва — Гішпанія).
На Чэмпіянаце сьвету 1990 року ў Чэхаславаччыне Міхаіл Якімовіч стаў чэмпіёнам сьвету ў складзе зборнай СССР, а праз два гады стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе Аб’яднанай зборнай. Пасьля развалу СССР выступаў за беларускую зборную, зь якой мэдалёў не здабываў, аднак вызначаўся ў пэрсанальных катэгорыях, стаўшыся трэцім бамбардырам на Чэмпіянаце сьвету 1995 року[4].