Тэрмін навіны зьяўляецца множным лікам ад «навіна» і звычайна ўяўляе сабой праграму (збор некалькіх навінаў) на тэлебачаньні і радыё. У друкаванай прэсе навінамі таксама завуцца зводкі навінаў, напрыклад, у адмысловай рубрыцы ў газэце.
Як правіла, навіны на тэлебачаньні і радыё перадаюцца некалькі разоў у дзень, пачынаюцца ў пачатку гадзіны і доўжацца ад двух хвілін да паўгадзіны. Яны звычайна ўяўляюць сабой зводку асобных навінаў з такіх абласьцей, як палітыка, эканоміка, навука, культура, спорт, з прагнозам надвор’я ў канцы. Мяркуецца, што навіны павінны быць выкладзеныя максымальна нэўтральна і аб’ектыўна, і асобна ад камэнтароў. Выбар навін для падборкі ажыцьцяўляецца рэдакцыяй.
Навіна (Hot news) — гэта апэратыўная інфармацыя, якая ўяўляе палітычную або эканамічную цікавасьць у аўдыторыі, часам за навіну выдаюць прапаганду.